Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Лукша: “Сёньня кожнае слова, напісанае па-беларуску, – важнае”


Аляксей Знаткевіч, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня сваімі ўражаньнямі ад фэстывалю падзялілася пасьля свайго выступу Міра Лукша.

Лукша: “Я чытала апавяданьні, якія былі перакладзеныя, – якраз вельмі сумныя, выбар залежаў ад перакладчыкаў... Я падрыхтавала і больш вясёлыя, сатырычныя тэксты, і перш за ўсё вершы... Я выступіла як празаік, які апявае нашую беластоцкую вёску.

Я проста закахалася ў Брно. Такі цудоўны горад, што я, можа, і хацела б тут жыць, калі б не жыла ў нашай беластоцкай Беларусі”.

Знаткевіч: “У гэтым фэстывалі бяруць удзел ажно пяць чалавек зь Беласточчыны. На вашую думку, чым беластоцкая беларуская літаратура адрозьніваецца ад беларускай літаратуры, якая існуе ў Рэспубліцы Беларусь?”

Лукша: “Гэта цяжкае пытаньне, а яшчэ цяжэйшы адказ... Бо каго і што параўноўваць? Мы пішам і друкуем, што хочам, мы ў Эўропе... Сёньня было такое пытаньне – ці разьвіваецца ваша культура на Беласточчыне, ці ня лепш вам там разьвівацца, чым у Беларусі? Мы думаем па-эўрапейску... Ежы Плютовіч, напрыклад, з натуры беларус, піша па-польску, але іначай, чым палякі...”

Знаткевіч: “Беларускія пісьменьнікі часам наракаюць на тое, што мала людзей чытае па-беларуску ў Беларусі, што большасьць чытае па-расейску... У вас таксама ёсьць гэтая праблема?”

Лукша: “Мала ўвогуле людзей чытае, ці то па-польску, ці то па-нямецку, ці па-ангельску... А калі чытаюць, то тое, што нам, пісьменьнікам, ужо не падабаецца, але мы пра гэта гаворым... Увогуле, кніжка падае, і разьвіваецца карцінкавая цывілізацыя... Сёньня кожнае слова, напісанае па-беларуску, – важнае”.

Міра Лукша нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і па-польску. Яе апавяданьне "Жанчына з хвораю рукою" выйшла па-чэску ў "Анталёгіі беларускага апавяданьня (выдавецтва "Větrné mlýny", 2006) і ў часопісе "Host" (інфармацыя пра аўтарку – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Міхал Андрасюк, пазаўтра – Сяргей Прылуцкі

Уладзімер Някляеў: "У Брне я ўпершыню займеў досьвед публічнага чытаньня прозы", 26.07.2007 Н.Бабіна: “Такі фэстываль немагчыма ўявіць цяпер у нашай краіне”, 25.07.2007 Ян Максімюк: “Беларускі народ – шматмоўны і шматкультурны”, 21.07.2007 Макс Шчур: “Фэстываль у Брне – гэта Вудстак беларускай літаратуры...”, 20.07.2007 Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”, 18.07.2007 Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG