Пінск: ад Лукашэнкі ізалююць апазыцыю

Сёньня ў Пінску быў А. Лукашэнка. Ён наведаў Палескі дзяржунівэрсытэт. Перад візытам мясцовая міліцыя пачала паляваньне на апазыцыянэраў.
“Міліцыянты перахапілі мяне на вуліцы, запхнулі ў аўтамабіль і вывезьлі ў лякарню, што ў вёсцы Малоткавічы. І папярэдзілі лекараў, што вызваліць мяне можна толькі пасьля 17 гадзіны”, — паведаміў актывіст руху “За свабоду” Юры Бахцераў.

Паводле інфармацыі каардынатара руху "За свабоду" Аляксандра Рамановіча, міліцыянты затрымалі актывіста апазыцыі Ігара Салаўя і даставілі яго ў РАУС .

“У той жа час мне патэлефанаваў сьледчы крымінальнага вышуку па прозьвішчы Губар. Ён патрабаваў сустрэцца зь ім, але я спаслаўся на Адміністрацыйны кодэкс і прапанаваў даслаць афіцыйную позву”, — кажа Аляксандар Рамановіч.

Са словаў суразмоўцы, ня толькі ён у горадзе хаваецца ад міліцыі. Міліцыянты палююць таксама на Канстанціна Чувака, Віктара Ярашука, Аляксандра Аўсеенку, Паўла Ляхновіча ды іншых.