“Газэту Слонімскую” ізноў прысьпешваюць высяляцца

Сёньня дырэктар Слонімскага райбыткамбінату папярэдзіў рэдактара Віктара Валадашчука, каб на працягу пяці дзён ён вызваліў памяшканьне.

У пятніцу В.Валадашчук дамовіўся з намесьнікам старшыні райвыканкаму, што рэдакцыя нясьпешна высяліцца праз два тыдні, але сёньня сытуацыя зноў зьмянілася.

Віктар Валадашчук кажа, што высяляцца няма куды, апроч, як на вуліцу, і дадае, што рыхтуецца чаговы нумар газэты.