Лічба дня: 128 мільёнаў 800 тысяч даляраў

Столькі склала адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі ў студзені гэтага году.

У леташнім студзені дысбалянс у гандлі таварамі складаў 362 мільёнаў даляраў.

У сёлетнім студзені адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй было роўным 1 мільярду 26 мільёнам даляраў.

Сальда ў гандлі з краінамі па-за межамі СНД было станоўчым і склала 762 мільёны даляраў.