Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не спадзяецца сёлета вярнуць прэфэрэнцыі


Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Еўдачэнка паведаміў на паседжаньні дзелавой рады “Беларусь — Эўразьвяз”, што Беларусь ня зможа вярнуцца ў Генэральную сыстэму прэфэрэнцыяў Эўразьвязу раней за 2009 год.


Рашэньне Рады Эўразьвязу часова прыпыніць адносна Беларусі дзеяньне Абагульненай сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў пачало дзейнічаць зь лета 2007 году. Яно стала рэакцыяй Захаду на дзеяньні беларускіх уладаў, якія парушаюць правы прафсаюзаў.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук кажа, што ад увядзеньня санкцыяў Беларусь губляе прыкладна 12 мільёнаў эўра на год. Аднак некаторыя аналітыкі лічаць, што гэтая сума значна большая.

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў тыдзень таму назваў адмену прэфэрэнцыяў адным з трох чыньнікаў, якія прывялі адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі ў 2007 годзе амаль да трох мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG