Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даручыў міліцыі і КДК дакладаць яму, калі ламаюцца гарантыйныя камбайны


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

У час сэлектарнай нарады ў пытаньнях уборкі ўраджаю Аляксандар Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных спраў і Камітэту дзяржаўнага кантролю дакладаць асабіста яму пра выпадкі, калі гарантыйная сельскагаспадарчая тэхніка будзе псавацца — лічачы ад 1 жніўня, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка даручыў таксама параўнаць колькасьць паломак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і найлепшых замежных аналягаў. Зьвяртаючыся да віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, ён абурыўся: «Чаму няякасную тэхніку прадаяце сельскай гаспадарцы?»

«І ня дай божа, туды больш за суткі ня зьявіцца гарант, — дадаў Лукашэнка пра магчымыя выпадкі паломак гарантыйнай тэхнікі. — Хопіць зь імі цацкацца. За няякасную тэхніку адказвае пэрсанальна Сямашка».

Сямашка на гэта адказаў, што дэфэктнасьць тэхнікі ў 2016 годзе і ў першай палове 2017-га, наадварот, стала меншай. Але паскардзіўся: заданьне па забесьпячэньні тэхнікай урад выканаў, новыя камбайны вырабілі ў дастатковай колькасьці, але ня ўсе зь іх аплачаны гаспадаркамі.

Лукашэнка адказаў распараджэньнем адправіць усю замоўленую тэхніку гаспадаркам — калі не аплачаная, адпраўляць пад гарантыі аплаты ад старшыняў аблвыканкамаў і прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова:

«Хай зь Сямашкам вызначаюцца прамыслоўцы, да якога часу яны могуць пацярпець з аплатай у гэтым годзе, — распарадзіўся Лукашэнка. — Што толку ад таго, што вырабленыя камбайны і яны сёньня стаяць на заводзе? Грошай няма... Ну, заўтра зьявяцца! А камбайны ж не патрэбныя будуць заўтра».

Раней Дзяржкантроль паведаміў Лукашэнку, што факты нізкай гатоўнасьці камбайнаў выяўленыя ў чвэрці правераных сельгасарганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG