Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў заявіў, што заробак па 500 даляраў дадуць паводле графіку. Адхіленьне ад графіку — 9 рублёў


Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў 1 жніўня на пасяджэньні Савету міністраў, што Міністэрства працы склала графік для выхаду на заплянаваны ўзровень заробку ў 1000 рублёў.

Паводле Кабякова, у чэрвені намінальны заробак склаў 819,3 рублі, адхіленьне ад графіку складае 1%. Не дабіраем, сказаў ён, 9 рублёў.

Кабякоў падкрэсьліў, што рэальны заробак ў студзені-траўні вырас на 2%, і гэты рост цалкам забясьпечаны ростам прадукцыйнасьці працы (+2,7% за пяць месяцаў).

«Варта адзначыць, што на паказьнік па даходах насельніцтва ўплывае ня толькі ўзровень заробкаў і пэнсій, але і зьніжэньне ставак па банкаўскіх дэпазытах, дзе раней фізычныя асобы „зараблялі“ на высокіх стаўках, а эканоміка пры гэтым ня мела прымальных па кошце рэсурсаў. Цяпер крэдытна-дэпазытны рынак балянсуецца і паступова пераходзіць у нармальнае рэчышча», — цытуе прэмʼер-міністра ўрадавая прэс-служба.

Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка абяцае заробкі «па пяцьсот» ужо больш за 10 гадоў.

XS
SM
MD
LG