Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выдатнае здароўе»: Белы дом апублікаваў вынікі мэдагляду Трампа


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у «выдатнай» фізычнай форме, заявіў у аўторак лекар Белага дому контар-адмірал Роні Джэксан.

«Агульны стан здароўя прэзыдэнта выдатны», — паведаміў ён, камэнтуючы вынікі мэдагляду, які прэзыдэнт прайшоў у пачатку бягучага году. Паводле доктара Роні Джэксана, прэзыдэнт Дональд Трамп па-ранейшаму мае добрае здароўе, дзякуючы ў тым ліку адмове ад тытуню і алькаголю цягам усяго жыцьця.

Дональду Трампу 71 год.

Доктар Джэксан таксама палічыў патрэбным дадаць, што вага прэзыдэнта ЗША складае 239 фунтаў (108,4 кг пры росьце каля 190 см), што «некалькі больш належнага». Кіраўнік Белага дома не пакутуе на дыябэт, і штодня прымае 10 мг прэпарату Crestor для зьніжэньня ўзроўню халестэрыну ў крыві.

Лекар Белага дома адзначыў, што абмеркаваў з Трампам неабходнасьць рэгулярных фізычных практыкаваньняў і дыеты.

«Ён праявіў большы энтузіязм з нагоды дыеты, чым з нагоды практыкаваньняў, — сказаў Джэксан. — Але мы будзем рабіць і тое, і другое».

Па словах тэрапэўта, Трамп папрасіў правесьці кагнітыўныя тэсты, што ацэньваюць у тым ліку здольнасьці пацыента да лягічнага мысьленьня. Сам лекар ня ўбачыў у правядзеньні такой праверкі «ніякай неабходнасьці».

«Я бачу яго кожны дзень, — растлумачыў Джэксан. — Мы абмяркоўваем многія рэчы. У мяне няма ніякіх асьцярогаў з нагоды яго кагнітыўных здольнасьцей. Прэзыдэнт выдатна думае, і ён адпавядае сваёй пасадзе».

Тым не менш, на патрабаваньне Трампа, тэст быў праведзены. Доктар Джэксан паведаміў журналістам, што Трамп набраў 30 балаў з 30 па Манрэальскай кагнітыўнай шкале (болей — лепей), што служыць для ацэнкі «ўмераных кагнітыўных расстройстваў і дыягнаставаньня хваробы Альцгеймера».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG