Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імігранты з Афрыкі, якія жывуць у ЗША, палічылі неабходным абараніць свае родныя краіны ў сацыяльных сетках, пасьля таго, як прэзыдэнт Дональд Трамп назваў іх «зас... нымі краінамі».

Кіраўнік Белага дома выкарыстаў гэты выраз падчас брыфінгу, прысьвечанага праблемам іміграцыі, назваўшы так Гаіці і краіны Афрыкі.

«Афрыка — ня зас.... ная, спадар Трамп», напісаў у «Твітэры» чалец зборнай ЗША па лёгкай атлетыцы Бэрнард Лягат, які нарадзіўся ў Кеніі.

«Я будучы лекар. У мяне тры адукацыі. Я размаўляю на трох мовах... Я з зас... най краіны», напісала студэнт-мэдык з Паўднёвага Судану Нядоў Чол.

«Трамп казаў пра нас, як пра людзей, якія нічога не далі амэрыканскаму грамадзтву — заявіла яна агенцтву Reuters. — Я напісала ў „Твітэры“ дзеля таго, каб прымусіць выказацца іншым імігрантам».

Адказваючы на заяву прэзыдэнта Трампа, некаторыя выкарыстоўвалі ў сацыяльных сетках хэштэг #IamFromAS...holeCountry (Я з зас...най краіны... ).

«Я спадзяюся, што калі мы прадэманструем, хто і што мы з сябе ўяўляем, мы зможам зьмяніць стаўленьне да сябе», — лічыць выхадзец зь Нігерыі Ба Ло, які ў ЗША кіруе агенцтвам мэдыцынскага страхаваньня.

Заяву прэзыдэнта ён лічыць асабліва крыўднай таму, што ў свой час ён служыў у ВМС ЗША. «Я быў гатовы ваяваць і памерці», — кажа ён.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG