Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп патлумачыў свае словы пра мігрантаў, за якія яго раскрытыкавалі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сьцьвярджае, што не выкарыстоўваў абразьлівыя словы пра мігрантаў з Гаіці і краін Афрыкі, аб якіх — спасылаючыся на ўдзельнікаў сустрэчы з Трампам — паведамілі амэрыканскія СМІ.

«Я казаў вельмі жорстка, але не ўжываў гэтых словаў» — напісаў Трамп ў твітэры, рэагуючы на паведамленьні пра тое, што ён нібыта заявіў, што ЗША не патрэбныя мігранты са «ср...х краін».

Трамп таксама напісаў, што «ніколі не казаў што-небудзь абразьлівае» пра жыхароў Гаіці.

Пры гэтым Трамп пацьвердзіў сваю пазыцыю аб неабходнасьці жорсткага стаўленьня да міграцыі з краін «трэцяга сьвету». Ён адхіліў прапанаваны заканадаўцамі ад абедзьвюх партый законапраект, які адкрываў бы шлях да легалізацыі знаходжаньня на тэрыторыі ЗША людзей, якія нелегальна дзецьмі былі прывезеныя ў Злучаныя Штаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG