Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны паабяцала крымінальныя справы за «найменшыя адступленьні ад статуту»


Уладзімер Макараў, архіўнае фота
Уладзімер Макараў, архіўнае фота

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў падтрымаў вэрсію Сьледчага камітэту аб прычынах сьмерці салдата Аляксандра Коржыча, піша БЕЛТА.

«Перш за ўсё, варта яшчэ раз падкрэсьліць, што мы разумеем гора родных і блізкіх, мамы Аляксандра, якая страціла сына, і выказваем глыбокае спачуваньне, — казаў Уладзімер Макараў. — Адначасова грамадзкасьць павінна абавязкова ведаць праўду, усе акалічнасьці гібелі, заснаваныя толькі на фактах».

Сьледчы камітэт 19 красавіка расказаў пра высновы аб расьсьледаваньні «справы Коржыча». Салдат, які праходзіў службу ў Печах пад Барысавам, быў даведзены да самагубства, мяркуюць сьледчыя.

Маці Аляксандра Коржыча зьвяртала ўвагу на тое, што той самы Сьледчы камітэт паведамляў, што цела ейнага сына знайшлі «зь перавязанымі шнурком абутку нагамі і надзетай на галаву майкай», — а гэтыя абставіны не падобныя да абставінаў самагубства.

Макараў не камэнтаваў гэтыя дэталі сьледзтва, але згадваў, што здарэньне прадстаўлялася ў СМІ як забойства, што «самыя дзікія выпадкі проціпраўных дзеяньняў» падаваліся як неаспрэчныя факты. Таксама ён згадаў як хлусьлівыя зьвесткі пра гематомы на целе Коржыча, мыцьцё ўнітазаў зубнымі шчоткамі і іншае.

«Ёсьць факты самаўхіленьня службовых асобаў 72-га аб’яднанага навучальнага цэнтру, 3-й школы падрыхтоўкі спэцыялістаў, падразьдзяленьня, дзе праходзіў службу Аляксандар Коржыч, ад кантролю за асабовым складам, непрыняцьця мераў па прадухіленьні здарэньня, гібелі вайскоўца», — дадаў Макараў, адзначыўшы, што Мінабароны «ніколі не адмаўляла» гэтых парушэньняў.

Ён сьцьвярджае, што Мінабароны «заўсёды заводзіла крымінальныя справы па найменшых фактах грубасьці, перавышэньня ўлады, прымусу да выкананьня фізычных практыкаваньняў па-за заняткамі па фізычнай падрыхтоўцы, атрыманьня грошай або прадуктаў ад вайскоўцаў за паслабленьні па службе».

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча. Як разьвіваліся падзеі

Таксама Макараў паабяцаў, што крымінальныя справы будуць заводзіцца за «найменшыя адступленьні ад статуту». Што мелася на ўвазе, не да канца зразумела: вайсковы статут рэгулюе шмат дробных дэталяў вайсковай службы — прыкладам, абавязак днявальнага не выпускаць салдатаў з памяшканьня неапранутымі ў халодны час, абавязак саступаць дарогу старэйшаму па званьні пры немагчымасьці свабодна разысьціся, прасіць дазволу абагнаць начальніка і г. д.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG