Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыю абавязалі заняцца справай з цэнзурай кандыдата на мясцовых выбарах


Аляксандар Абрамовіч (зьлева), архіўнае фота

Падчас перадвыбарчай агітацыі на нядаўніх мясцовых выбарах кандыдат у дэпутаты абласнога савету па 28-й Барысаўскай цэнтральнай выбарчай акрузе Аляксандар Абрамовіч сутыкнуўся з праявай палітычнай цэнзуры — і цяпер, піша «Вясна», напісаў заяву ў пракуратуру, а тая вырашыла перадаць справу крымінальнай міліцыі.

Аляксандар Абрамовіч запісаў троххвілінны выступ на радыёстанцыі «Менская хваля», але дырэктарка станцыі Тамара Вяцкая «настойліва парэкамэндавала» зьняць частку выступу, якая, на ейную думку, ня можа гучаць у эфіры.

Мясцовыя выбары былі «максымальна бруднымі», — назіральнікі

«Адцэнзураная» частка тычылася заключэньня Спэцыяльнай камісіі Вярхоўнага Савету РБ 13-га скліканьня па прававой ацэнцы дзейнасьці Аляксандра Лукашэнкі, які ў 1996 годзе ініцыяваў і правёў рэфэрэндум аб наданьні сабе больш шырокіх паўнамоцтваў у парушэньне Канстытуцыі, а за гэта прадугледжаная крымінальная адказнасьць як за «захоп альбо ўтрыманьне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Рэфэрэндум 1996 году: Канстытуцыя дыктатуры

XS
SM
MD
LG