Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску турка абвінавацілі ў забойстве грамадзянкі Банглядэш


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб завядзеньні крымінальнай справы аб забойстве 29-гадовай грамадзянкі Банглядэш, пра зьнікненьне якой стала вядома 8 лютага. Праз два дні быў затрыманы 34-гадовы грамадзянін Турэччыны.

Як сьцьвярджаюць сьледчыя, мужчына расказаў міліцыянтам, што схаваў цела жанчыны ў каналізацыйнай трубе. Паводле экспэртызы, сьмерць наступіла ад «мэханічнай асфіксіі» (задушваньня), ахвяра была цьвярозай.

Справа заведзеная паводле п. 2 ч. 6 арт. 139 КК — «забойства з асаблівай жорсткасьцю», за што пагражае ад 8 да 20 гадоў турмы, пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне. Расьсьледаваньне працягваецца, іншых дэталяў афіцыйна не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG