Лінкі ўнівэрсальнага доступу

World Bank сабраўся даць Беларусі 500 млн даляраў на «мэты ўстойлівага разьвіцьця»


Ілюстрацыйнае фота

Выканаўчы дырэктар Рады дырэктараў Усясьветнага банку (World Bank) Франсыскус Готс заявіў, што Рада будзе разглядаць 27 сакавіка пытаньне аб рамачнай стратэгіі разьвіцьця партнэрства зь Беларусьсю на наступныя 4–5 гадоў, піша БЕЛТА.

Праграма на пэрыяд да 2022 году разьлічаная на больш як 500 млн даляраў, яна будзе ўключаць праекты, накіраваныя на рэалізацыю Мэтаў устойлівага разьвіцьця ААН.

Цяпер, адзначыў Франсыскус Готс, у World Bank «даволі шырокая» праграма супрацы зь Беларусьсю, разнастайныя праекты ў галінах энэргетыкі і адукацыі, разьвіцьця прыватнага сэктару.

Ад 1992 году, калі World Bank пачаў супрацоўнічаць зь Беларусьсю, ён інвэставаў у беларускую эканоміку каля 1,7 млрд даляраў, дзейны інвэстыцыйны партфэль — 8 інвэстыцыйных праектаў сумарна на 775,8 млн даляраў плюс два гранты агулам на 7,3 млн.

Рэгіянальны форум каардынатараў ААН «Пабудова партнэрства ў падтрымку нацыянальных намаганьняў у галіне ўстойлівага разьвіцьця» пройдзе ў Менску 21–22 лютага.

Паводле Готса, на ім «Беларусь зможа выказаць сваю пазыцыю адносна дасягнення Мэтаў ўстойлівага разьвіцьця і тых высілкаў, якія краіна робіць у гэтым кірунку». Міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зімоўскі заявіў пра «суцэльную прыхільнасьць» выкананьню парадку дня ў галіне ўстойлівага разьвіцьця.

2017 год: Колькі сапраўды зарабляе беларус, у якім узросьце бярэцца шлюбам, колькі мае дзяцей і калі памрэ. 20 фактаў з дасьледаваньня Белстату

Інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) зь іншых краінаў за 2017 год склалі 9,7 млрд даляраў (зь іх 7,6 млрд — наўпроставыя інвэстыцыі). Замежныя інвэстыцыі вырасьлі на 13% у параўнаньні з 2016 годам, вярнуліся да аб’ёмаў 2009–2010 гадоў пасьля двух гадоў моцнага падзеньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG