Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Луганскам загінуў назіральнік АБСЭ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У выніку падрыва аўтамабіля назіральнай місіі АБСЭ пад Луганскам загінуў адзін з удзельнікаў місіі. Пра падрыў аўтамабіля на фугаснай міне паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваныя крыніцы сярод сілавікоў самаабвешчанай «ЛНР».

Пазьней ў АБСЭ пацьвердзілі гібель аднаго з назіральнікаў місіі ў Луганску і аднаго параненага. Украінскі бок пацьвярджае здарэньне і выказвае спачуваньні родным пацярпелых, але не камэнтуе здарэньне.

Паводле крыніцаў, інцыдэнт адбыўся непадалёк ад вёскі Прышыб у Славянасербскім раёне Луганскай вобласьці. Нібыта два аўтамабілі маніторынгавай місіі, якія заўсёды рухаюцца парай, адхіліўся ад узгодненага маршруту і выехалі на другасную дарогу. Першы аўтамабіль пасьпяхова праехаў па дарозе, але другі падарваліся на фугаснай міне. Першапачаткова паведамлялася пра двух параненых.

Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) вядзе назіраньне за сытуацыяй на лініі ўзброенага канфлікту на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны з 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG