Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея заплянавалі ўзаемна прызнаць візы да канца году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Бліжэйшым часам беларускія і расейскія экспэрты абмяркуюць праект пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў і іншых дазвольных дакумэнтаў. Плянуецца, што пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў паміж Беларусьсю і Расеяй будзе падпісана ў гэтым годзе, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

МУС адзначае, што на тэрыторыі Беларусі і Расеі цягам некалькіх гадоў дзейнічае і пасьпяхова выконваецца пагадненьне аб адзінай міграцыйнай карце. Паміж дзьвюма краінамі эфэктыўна працуе і пагадненьне аб рэадмісіі, якое прадугледжвае прыём і перадачу нелегальных мігрантаў, што прыбылі з адной дзяржавы на тэрыторыю другой.

Толькі ў мінулым годзе ў рамках рэалізацыі гэтага дакумэнту кампэтэнтныя органы Беларусі перадалі расейскаму боку больш за 200 чалавек, з Расеі ж прынялі толькі аднаго (сёлета больш за 60 і 0 адпаведна).

Як падкрэсьліў начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун, сумесна з Расеяй наладжана эфэктыўнае ўзаемадзеяньне і кантроль у адносінах да асоб, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі па бязьвізавым рэжыме (згодна з указам прэзыдэнта Беларусі ад 9 студзеня 2017 году № 8). Парушальнікі ўключаюцца ў сьпіс асобаў, уезд якім на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы забаронены або непажаданы.

«Па выніках дзевяці месяцаў 2017 году ў гэты сьпіс намі ўключана больш за 500 такіх замежных грамадзян. У адрас МУС Беларусі ад расейскіх калегаў інфармацыі з канкрэтнымі прыкладамі аб праблемных пытаньнях у гэтай сфэры не паступала. Няма ніводнага выпадку рэадмісіі з Расейскай Фэдэрацыі парушальнікаў міграцыйнага заканадаўства, якія прыбылі на тэрыторыю нашай краіны ў рамках бязьвізавага рэжыму ўезду», — паведаміў Аляксей Бягун.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG