Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэцыя і Лямбардыя выказаліся за пашырэньне аўтаноміі ў Італіі


Вэнэцыя, ілюстрацыйнае фота
Вэнэцыя, ілюстрацыйнае фота

У паўночных абласьцях Італіі Вэнэта (сталіца якой – Вэнэцыя) і Лямбардыя (Мілян) 22 кастрычніка правялі рэфэрэндумы аб пашырэньні аўтаноміі. Амаль усе з тых, хто прагаласаваў, выказаліся за.

Як перадае La Stampa, паводле папярэдніх зьвестак, у Вэнэта за пашырэньне аўтаноміі выказаліся 98% пры яўцы 59,7% (неабходна для кворуму было 50%), а ў Лямбардыі – каля 95% за пры яўцы каля 40% (патрабаваньняў да яўкі няма). У Лямбардыі галасаваньне было фактычна электронным, замест бюлетэняў былі пляншэты.

Рэгіёны, у якіх праходзілі рэфэрэндумы, найбольш пасьпяховыя эканамічна, даюць амаль траціну валавога ўнутранага прадукту краіны (Лямбардыя з 7,8 млн насельніцтва – каля 20%, Вэнэцыя з 4 млн насельніцтва – каля 10%). У іх лічаць, што з рэгіёнаў у «цэнтар» ідзе зашмат падаткаў у параўнаньні з тым, колькі вяртаецца.

Як тлумачыць BBC, прэзыдэнт Вэнэта Люка Дзая заявіў, што хоча, каб у вобласьці заставаліся 90% падаткаў. Таксама ён заявіў, што хоча больш паўнамоцтваў для рэгуляваньня турызму – вэнэцыянцы незадаволеныя празьмернай, на іх думку, колькасьцю турыстаў, большай за насельніцтва Вэнэцыі, і іх некультурнымі паводзінамі, а таксама гіганцкімі круізнымі ляйнэрамі літаральна пад вокнамі. У Лямбардыі жа, акрамя падаткаў, хочуць атрымаць таксама больш правоў у сфэрах бясьпекі і міграцыі.

Гаворкі пра абвяшчэньне незалежнасьці рэгіёнаў і ўтварэньне незалежнай дзяржавы Паданіі ня йшло, хоць за гэта ў 1990-х выступала «Ліга поўначы», якаямае каля траціны ў мясцовых парлямэнтах Лямбардыі і Вэнэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG