Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У двух рэгіёнах Італіі праходзіць рэфэрэндум аб узмацненьні аўтаноміі


Ілюстрацыйнае фота. Лідэр партыі Forza Italia Сільвіё Бэрлюсконі паказвае сыстэму для галасаваньня разам з прэзыдэнтам Лямбардыі Рабэрта Мароні падчас прэс-канфэрэнцыі аб рэфэрэндумах у Міляне, 18 кастрычніка 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Лідэр партыі Forza Italia Сільвіё Бэрлюсконі паказвае сыстэму для галасаваньня разам з прэзыдэнтам Лямбардыі Рабэрта Мароні падчас прэс-канфэрэнцыі аб рэфэрэндумах у Міляне, 18 кастрычніка 2017 году

Лямбардыя і Вэнэта, два найбагацейшыя рэгіёны на поўначы Італіі, насельніцтва якіх складае каля 10 і 5 мільёнаў чалавек адпаведна, 22 кастрычніка правядуць рэфэрэндумы аб прадстаўленьні рэгіёнаў большай аўтаноміі ад Рыму. Пра незалежнасьць і аддзяленьне ад Італіі пакуль гаворка не ідзе.

Вынесенае на галасаваньне пытаньне гучыць наступным чынам: «Ці хочаце вы, каб ваш рэгіён атрымаў дадатковыя формы аўтаноміі?». У першую чаргу гаворка ідзе пра пашырэньне паўнамоцтваў мясцовых уладаў і іншы мэханізм разьмеркаваньня фінансаў.

Вэнэцыя (яна ж Вэнэта) і Лямбардыя — гэта самыя багатыя рэгіёны Італіі. На долю Лямбардыі прыходзіцца 20% ВУП краіны (у Вэнэта 10%). Кожны з рэгіёнаў, як лічыцца, адлічвае ў Рым больш, чым атрымлівае адтуль ільгот і інвэстыцыяў. Частка жыхароў гэтых паўночных рэгіёнаў лічыць, што цэнтральны ўрад за іх кошт ўтрымлівае бедныя паўднёвыя правінцыі. Падатковы цяжар на два рэгіёны складае каля 50 млрд эўра ў год.

Рэфэрэндумы ў рэгіёнах ня маюць юрыдычнай сілы, аднак кожны зь іх мае права вынесьцi сур’ёзнае пытаньне на ўсеагульнае галасаваньне. Іх вынікі будуць насіць рэкамэндацыйны характар і прадэманструюць настроі, які пануюць ў рэгіёнах Лямбардыі і Вэнэта.

Ва ўладзе ў Вэнэта і Лямбардыі стаяць прадстаўнікі «Лігі Поўначы». Гэта правая партыя, у сярэдзіне 1990-х выступала за выхад паўночных рэгіёнаў Італіі са складу краіны і ўтварэньне самастойнай дзяржавы Паданія са сталіцай у Міляне. Цяпер партыя зьнізіла напал рыторыкі і настойвае толькі на фэдэралізацыі Італіі. У той жа час «Ліга Поўначы» падтрымала прыхільнікаў аддзяленьня Каталёніі ад Гішпаніі, паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG