Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч адсьвяткуе 25 гадоў на сцэне канцэртам у КЗ «Менск»


Зьміцер Вайцюшкевіч. Фота: Таццяна Менская
Зьміцер Вайцюшкевіч. Фота: Таццяна Менская

У вялікай залі КЗ «Менск» 2 лістапада анансаваны вялікі сольны канцэрт беларускага сьпевака Зьмітра Вайцюшкевіча пад назвай «25 год на сцэне». Цэны на квіткі пачынаюцца ад 20 рублёў, квіткі прадаюцца ў самой канцэртнай залі і праз інтэрнэт.

Вайцюшкевіч абяцае на канцэрце «падарожжа праз розныя часы, гурты і праграмы» і як песьні, якія «ведаюць усе», так і тыя, што ўжо даўно не выконваў. У канцэрце возьме ўдзел гурт WZ-Orkiestra і пакуль не анансаваныя «адмысловыя госьці».


Сьпявак пачаў канцэртную дзейнасьць з гуртом «Палац» у 1992 годзе, затым разам зь Веранікай Кругловай сьпяваў у Kriwi, на пачатку 2000-х стаў выступаць сольна. Выдаў 15 сольных альбомаў на вершы вядомых беларускіх паэтаў, шмат песень выконваў на вершы Ўладзімера Някляева, выступаў з адмысловай праграмай на вершы Генадзя Бураўкіна, а таксама выдаў альбом перакладаў песень чэскага барда Яраміра Ногавіцы, удзельнічаў у супольных праектах «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Сьвяты вечар» ды іншых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG