Супрацоўніцтва Зьмітра Вайцюшкевіча з Генадзем Бураўкіным пачалося 10 гадоў таму — тады выйшаў альбом «Лірыка», цалкам напісаны на вершы паэта. Пазьней яны разам стваралі кампазыцыі для альбомаў «Тое, што трэба» (2008), «Варанок» (2013), «Наша песьня» (2015). Былі і неальбомныя творы — напрыклад, песьня «Дакачайся, матуля», якая і дала назву праграме.
Зьміцер Вайцюшкевіч «Дачакайся, матуля»:
«Я шмат працаваў з рознымі паэтамі. Для мяне на фоне іншых Генадзь Бураўкін вылучаецца спалучэньнем прастаты і глыбіні. Тыя ж „Калыханка“, „Месяц — жоўтая лодка“ ці „Дачакайся, матуля“ — гэта праніклівая лірыка зь вельмі тонкім адчуваньнем слова, — кажа Зьміцер Вайцюшкевіч. — А яшчэ Генадзь Мікалаевіч адзіны, хто мне тэлефанаваў пасьля канцэрту і за нешта хваліў, за нешта рабіў заўвагі. Ён па-бацькоўску курыраваў мяне. Цяпер такога няма і больш не будзе».
Паэт Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцьця тры гады таму — 30 траўня 2014-га.