Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унія. Адроджаная беларуская царква

1/15
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
2/15
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
Архіўныя здымкі грэка-каталіцкіх парафій
3/15 Архіўныя здымкі грэка-каталіцкіх парафій
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
4/15
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
 Айцец Аляксандар з парафіі сьв. Язэпа
5/15  Айцец Аляксандар з парафіі сьв. Язэпа
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
Гэтая ікона была вернутая праваслаўнай царквой грэка-каталікам
6/15 Гэтая ікона была вернутая праваслаўнай царквой грэка-каталікам
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
Гэтая ікона была вернутая праваслаўнай царквой грэка-каталікам 
7/15 Гэтая ікона была вернутая праваслаўнай царквой грэка-каталікам 
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
8/15
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
 Пакой для гасьцей
9/15  Пакой для гасьцей
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
Алтар
10/15 Алтар
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
Архіўныя здымкі грэка-каталіцкіх парафій
11/15 Архіўныя здымкі грэка-каталіцкіх парафій
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
Архіўныя здымкі грэка-каталіцкіх парафій
12/15 Архіўныя здымкі грэка-каталіцкіх парафій
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
Вялікдзень у 2008 годзе ў Чырвоным касьцёле. У вялікія сьвяты грэка-каталіцкія вернікі зьбіраюцца разам
13/15 Вялікдзень у 2008 годзе ў Чырвоным касьцёле. У вялікія сьвяты грэка-каталіцкія вернікі зьбіраюцца разам
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
14/15
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
15/15
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі.
Previous slide
Next slide

Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Праз 150 гадоў забароны, ганеньняў і забыцьця.

11 сакавіка 1990 году ў каталіцкім касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа на менскай Кальварыі адбылася першая ў найноўшай гісторыі Менску імша паводле грэка-каталіцкага абраду. Яе правёў айцец Аляксандар Надсан.

У кастрычніку 1990 году ўніяцкая грамада сталіцы Беларусі атрымала афіцыйную рэгістрацыю. Гэтак 2015-ты стаў для беларускіх уніятаў годам 25-гадовага юбілею адраджэньня Грэка-каталіцкай царквы ў сучаснай Беларусі.

Пра гісторыю і сучаснасьць беларускага ўніяцтва Радыё Свабода распавёў канцлер курыі апостальскага візытатара для грэка-католікаў у Беларусі, айцец Яўген Усошын.

Гісторыя беларускага ўніяцтва — з глыбіні стагодзьдзяў

На беларускія землі хрысьціянства прыйшло непадзельным. А пасьля расколу на заходняе і ўсходняе хрысьціянства нашы продкі ня раз намагаліся аб’яднацца. Царкоўныя герархі яшчэ ў ХV стагодзьдзі бралі ўдзел у агульных саборах — да прыкладу, Канстанцкіх. Яшчэ адзін прыклад гэтага імкненьня, значна ранейшы, — Унія караля Данілы Галіцкага ў Драгічыне, падпісаньнем якой было прызнанае адзінства царквы. Некалькі дзясяткаў гадоў у Беларусі дзейнічала Флярэнтыйская унія. Такім чынам, яшчэ да Берасьцейскай уніі 1596 году нашы продкі вызнавалі царкоўнае адзінства — была вялікая супольная спадчына і жаданьне хрысьціян у Беларусі жыць у адзінай царкве.

Яўген Усошын
Яўген Усошын

Гісторыя Берасьцейскай царкоўнай уніі — асобная вялікая старонка духоўнага жыцьця беларусаў, якая мела моцны плён і ўплыў на культуру ўсяго народу. На гэты пэрыяд прыпаў росквіт кнігадрукаваньня, тэалягічнай думкі і іншых галінаў культуры.

Унія была гвалтоўна ліквідаваная царскімі ўладамі ў 1839 годзе.

Спробы адрадзіць унію былі на пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Жыцьцё Беларускай грэка-каталіцкай царквы прадоўжылася ў 50–70-х гадах у Заходняй Эўропе, падпольнае ўніяцтва існавала і ў самой Беларусі — уніяцкія сьвятары прыяжджалі з Украіны, таемна служылі ў Горадні.

Уніяцкая царква выйшла з падпольля, аднавілася і расьцьвіла ў 1990-х гадах мінулага стагодзьдзя.

Айцы-заснавальнікі сучаснага беларускага ўніяцтва — Ян Матусевіч і Аляксандар Надсан

У 1979 годзе ў вёсцы Баруны Ашмянскага раёну распачаў службу айцец Ян Матусевіч. Баруны былі адным з гістарычных грэка-каталіцкіх цэнтраў у Беларусі. Там захаваўся вялікі будынак былога кляштара айцоў-базыльянаў, а сам касьцёл — былая грэка-каталіцкая царква. У храме месьціцца ўніяцкі цудатворны абраз Маці Божай Барунскай. Там Матусевіча адведвалі айцы-базыльяне з Украіны, якія тады былі ў падпольлі. Пасьля 1988 году адбыліся паездкі айца Яна Матусевіча разам з ксяндзом Уладыславам Чарняўскім у Лёндан у Беларускую місію — там адпраўляліся службы па-беларуску паводле грэка-каталіцкага абраду. Баруны становяцца месцам паломніцтва інтэлігенцыі з усёй Беларусі. 12 лістапада 1989 году, у дзень памяці сьвятога Язафата Кунцэвіча, група менскай моладзі наведала Баруны і ўзяла ўдзел у набажэнстве. На пачатку 1990 году гэтыя ж маладыя людзі пачалі працу над першым грэка-каталіцкім часопісам «Унія», а таксама заснавалі суполку «Унія».

У сакавіку 1990 году зь Лёндану ў Менск прыехаў айцец Аляксандар Надсан. У нядзелю 11 сакавіка айцец Аляксандар адслужыў літургію ў касьцёле Ўзвышэньня Крыжа на Кальварыі, якая сталася першай непадпольнай грэка-каталіцкай літургіяй у сучаснай Беларусі. Напрыканцы 1990 году была зарэгістраваная першая грэка-каталіцкая грамада сьвятога Язэпа. Пры дапамозе айца Аляксандра Надсана на беларускую мову былі перакладзеныя літургічныя тэксты і іншая духоўная літаратура. Службы ў грэка-каталіцкай царкве ідуць па-беларуску.

25 гадоў адроджанай Грэка-каталіцкай царквы Беларусі

Айцец Ян Матусевіч і папа Ян Павел ІІ.
1/17 Айцец Ян Матусевіч і папа Ян Павел ІІ.
Кароткі фоталетапіс.
Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 год.
2/17 Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 год.
Кароткі фоталетапіс.
Айцец Ян Матусевіч, які быў першым сьвятаром адроджанай уніі. Зьлева ад яго Міхал Дубянецкі і Сяргей Абламейка. Здымак зроблены 12 лістапада 1989 года ў Барунах, дзе а. Ян быў пробашчам, падчас першага беларускамоўнага сьвяткаваньня дня сьв. Язафата.
3/17 Айцец Ян Матусевіч, які быў першым сьвятаром адроджанай уніі. Зьлева ад яго Міхал Дубянецкі і Сяргей Абламейка. Здымак зроблены 12 лістапада 1989 года ў Барунах, дзе а. Ян быў пробашчам, падчас першага беларускамоўнага сьвяткаваньня дня сьв. Язафата.
Кароткі фоталетапіс.
Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан. 2012 год.
4/17 Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан. 2012 год.
Кароткі фоталетапіс.
Айцец Аляксандар Надсан паказвае макет будучай царквы.2014 год.
5/17 Айцец Аляксандар Надсан паказвае макет будучай царквы.2014 год.
Кароткі фоталетапіс.
Урачыстая вечарына ў Менску ў гонар айца Аляксандра Надсана. 2008 год.
6/17 Урачыстая вечарына ў Менску ў гонар айца Аляксандра Надсана. 2008 год.
Кароткі фоталетапіс.
Айцец Андрэй Абламейка ўшаноўвае памяць айца Яна Матусевіча на ягонай магіле. 2008 год.
7/17 Айцец Андрэй Абламейка ўшаноўвае памяць айца Яна Матусевіча на ягонай магіле. 2008 год.
Кароткі фоталетапіс.
Магіла айца Яна Матусевіча.
8/17 Магіла айца Яна Матусевіча.
Кароткі фоталетапіс.
Беларуская грэка-катліцкая моладзь ў Празе па дарозе з Эўрапейскай сустрэчы моладзі. 2013 год.
9/17 Беларуская грэка-катліцкая моладзь ў Празе па дарозе з Эўрапейскай сустрэчы моладзі. 2013 год.
Кароткі фоталетапіс.
Пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацк. Споведзь мясцовых жыхароў. 2013 год.
10/17 Пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацк. Споведзь мясцовых жыхароў. 2013 год.
Кароткі фоталетапіс.
Архімандрыт Сяргей Гаек на сьвяце магілёўскіх грэка-католікаў. 2014 год.
11/17 Архімандрыт Сяргей Гаек на сьвяце магілёўскіх грэка-католікаў. 2014 год.
Кароткі фоталетапіс.
Пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацк. 2013 год.
12/17 Пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацк. 2013 год.
Кароткі фоталетапіс.
Пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацк. 2013 год.
13/17 Пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацк. 2013 год.
Кароткі фоталетапіс.
Пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацк. Мікола і Алеся Дземідзенкі з сынам. 2013 год.
14/17 Пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацк. Мікола і Алеся Дземідзенкі з сынам. 2013 год.
Кароткі фоталетапіс.
Вернікі магілёўскай грэка-каталіцкай царквы Іконы Маці Божай Бялыніцкай. 2014 год.
15/17 Вернікі магілёўскай грэка-каталіцкай царквы Іконы Маці Божай Бялыніцкай. 2014 год.
Кароткі фоталетапіс.
Ліда. Сьвяточная літургія ў парафіі Язафата Кунцэвіча з нагоды яе 20-годзьдзя. 2014 год.
16/17 Ліда. Сьвяточная літургія ў парафіі Язафата Кунцэвіча з нагоды яе 20-годзьдзя. 2014 год.
Кароткі фоталетапіс.
Сьвята ў грэка-каталіцкай парафіі ў Лідзе. 2014 год.
17/17 Сьвята ў грэка-каталіцкай парафіі ў Лідзе. 2014 год.
Кароткі фоталетапіс.
Previous slide
Next slide

У еднасьці з Рымам, на службе беларускага народу

Паступова ў розных гарадах Беларусі паўставалі грэка-каталіцкія парафіі: у Менску, Полацку, Віцебску, Гомелі, Берасьці, Лідзе, Горадні ды іншых вялікіх і маладых гарадах краіны. Царква набыла і дагэтуль набывае свае самабытныя рысы, высьвячаюцца новыя сьвятары. У Беларусь Ватыканам быў прысланы і служыць апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек.

Уніяцкая царква ў Беларусі амаль ня мае сваіх храмаў, а многія прыходы зьбіраюцца ў рыма-каталіцкіх капліцах і касьцёлах.

Але царква — гэта містычнае цела Хрыста. І галоўная ягоная сутнасьць — вернікі.

25 гадоў ад заснаваньня грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі — вельмі важны пэрыяд, празь які мы асэнсоўваем нашу спадчыну і наша заданьне перад будучыняй Хрыстовай царквы ў Беларусі. Гэта значыць — для пэўных людзей, у пэўны час і ў пэўнай культурнай прасторы. Сёньня ў парафіі сьвятога Язэпа дзейнічае тэатральны гурток, клюб інтэлігенцыі.

Беларуская грэка-каталіцкая царква — як даўней называлі, уніяцкая царква — царква Ўсходне-бізантыйскай традыцыі, у еднасьці са сьвятым Рымскім апостальскім пасадам яна заўсёды была са сваім народам, перажывала яго беды і радасьці, — сказаў айцец Яўген Усошын у інтэрвію Радыё Свабода.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG