Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы прасоўваюцца ўглыб. Пратэсты супраць рэфэрэндуму ў Крыме (УЖЫВУЮ)

ЗША пагражаюць Расеі санкцыямі і вайной. Эўразьвяз гатовы падпісаць пагадненьне з Украінай

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
18:40 9.3.2014

Ракетны крэйсэр "Масква" узяў курс на Ўкраіну

18:41 9.3.2014

Хадаркоўскі: Расейская прапаганда хлусіць

19:03 9.3.2014

Пуцін абмеркаваў сытуацыю ў Крыме з Мэркель і Кэмэранам


Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін абмеркаваў па тэлефоне сытуацыю ва Ўкраіне і заплянаваны рэфэрэндум у Крыме з канцлерам Германіі Ангелай Мэркель і брытанскім прэм’ер-міністрам Дэвідам Кэмэранам, паведамляе прэс — служба Крамля. Пуцін сказаў, што крокі кіраўніцтва Крыму заснаваныя на нормах міжнароднага права і закліканы забясьпечыць інтарэсы насельніцтва. «Нягледзячы на адрозьненьні ў ацэнках таго, што адбываецца, выказана агульная зацікаўленасьць у дээскаляцыі напружанасьці і больш хуткай нармалізацыі становішча», — гаворыцца ў паведамленьні прэс — службы расейскага прэзыдэнта. Пуцін сказаў, што новыя ўлады ў Кіеве не прымаюць меры «па абмежаваньні разгулу ў самой сталіцы і ў многіх рэгіёнах ультранацыяналістычных і радыкальных сіл», — паведамляе прэс — служба Крамля.
19:35 9.3.2014

У Крыме заблякаваны другі аэрадром

20:10 9.3.2014

ЗША абяцае новыя санкцыі ў выпадку анэксіі Крыму

22:23 9.3.2014
23:26 9.3.2014

Кандаліза Райс: Для Пуціна рух Украіны на Захад заўсёды быў абразай


Сваю пазыцыю па сытуацыі ва Ўкраіне выказала былы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.

У апублікаваным газэтай The Washington Post яе артыкуле гаворыцца, у прыватнасьці: «Украінская праблема ўжо закіпала паміж Захадам і Расеяй. З тых часоў, як адбылася Аранжавая рэвалюцыя, ЗША і Эўропа спрабавалі пераканаць Расею ў тым, што гэтая велізарная тэрыторыя не павінна быць закладнікам у канфлікце вялікіх дзяржаў, а павінна быць незалежнай краінай, якая можа выбраць свой уласны курс. Пуцін такога пункту гледжаньня не прытрымліваўся ніколі. Для яго рух Кіева на Захаду – абраза Расеі ў гульні з нулявым вынікам за ляяльнасьць імпэрыі былых тэрыторыяў».
02:29 10.3.2014

Не дазволім Расеі ўрывацца ў сувэрэнныя дзяржавы — начальнік генштабу ЗША

Войска ЗША гатовае выканаць свае абавязальніцтвы перад НАТА, калі крызіс ва Ўкраіне гэтага запатрабуе, заявіў старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША (генштаб ЗША) Марцін Дэмпсі.

Адказваючы на пытаньне журналісткі амэрыканскага тэлеканалу PBS аб магчымасьці ваеннага ўмяшаньня ЗША ва ўкраінскі крызіс, генэрал Дэмпсі ўдакладніў, што гэтае пытаньне патрабуе шматразовага абмеркаваньня і разгляду ў залежнасьці ад таго, як будзе разьвівацца сытуацыя.

«Аднак памятайце: мы маем абавязкі перад нашымі саюзьнікамі па НАТА. І я хачу запэўніць іх у тым, што калі ўзьнікне сытуацыя, калі ад нас спатрэбіцца выкананьне гэтых абавязальніцтваў, мы адрэагуем», — заявіў Дэмпсі.

Ён таксама дадаў, што, на яго думку, калі дазволіць Расеі ўрывацца ў сувэрэнныя дзяржавы, матывуючы гэта абаронай этнічных рускіх, пад пагрозай дэстабілізацыі апынецца ўся Ўсходняя Эўропа і Бальканы.
04:14 10.3.2014

Украінскія вайскоўцы атрымалі ультыматум здацца цягам сутак

На гэты раз пісьмовы, але без афіцыйнага друку. Пра гэта ў эфіры інтэрнэт-тэлебачання USTREAM паведаміў намесьнік камандзіра гэтай часткі, падпалкоўнік Аляксандар Ламака.

«У 21.30 (у нядзелю) прыбыў прадстаўнік Савету Міністраў Крыму разам з камандзірам падразьдзяленьня тых вайскоўцаў без апазнавальных знакаў у расейскай форме і падаў нам ультыматум, падпісаны ім самім па здачы зброі асабістым складам вайсковай часткі», — паведаміў Ламака.

Па словах Аляксандра Ламакі, для складаньня зброі ўкраінскім вайскоўцам далі суткі — з 22.00 9 сакавіка па 22.00 10 сакавіка. За гэты час, кажа падпалкоўнік, вайскоўцы павінны прыняць рашэньне.
чытаць далей
06:59 10.3.2014

Санкцыі супраць Расеі будуць завастрацца — МЗС Нямеччыны

Калі Расея ня пойдзе на дээскаляцыю напружанасьці ў сваім уварваньні ва Ўкраіну, Эўразьвязу будзе неабходна перайсьці да наступнага ўзроўню санкцый, заявіў у нядзелю міністар замежных справаў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер .

Гэта прыйдзецца зрабіць, калі падчас перамоваў у панядзелак ці аўторак Расея, у прыватнасьці, не пагодзіцца на пераход да міжнароднага фармату падрыхтоўкі дээскаляцыі, заявіў ён у эфіры нямецкага тэлеканалу ZDF.

Чытаць далей
07:00 10.3.2014

У ЧАКАНЬНІ ШТУРМУ

Эўпаторыя: У чаканьні штурму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00
Наўпроставы лінк
07:04 10.3.2014

Кіраўнік Рады Эўропы едзе ў Кіеў дапамагчы новаму ўраду


Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд едзе ў Кіеў, каб абмеркаваць магчымасьць правядзеньня кансультацый па новых законах і стварэньня міжнароднай кансультацыйнай групы для назіраньня за расьсьледаваньнем актаў гвалту ва Ўкраіне, піша УНІАН.

Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, Ягланд наведае ўкраінскую сталіцу разам са старшынёй камітэту міністраў замежных справаў Рады Сэбасцьянам Курцам.

Як чакаецца, у Кіеве бакі абмяркуюць прапанову Рады Эўропы аказаць дапамогу ў арганізацыі экспэртызы ў галіне правоў чалавека, у прыватнасьці, правоў меншасьцяў.

Акрамя таго, будзе разгледжана магчымасьць стварэньня міжнароднай кансультацыйнай групы для назіраньня за расьсьледаваньнем актаў гвалту ва Ўкраіне .

Не абыдуць боку ўвагай і магчымасьць правядзеньня юрыдычных кансультацыяў па новым заканадаўстве, канстытуцыйнай і выбарчай рэформах.
XS
SM
MD
LG