Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мусім быць гатовыя да шырокамаштабнай агрэсіі Расеі», — кіраўнік Генштабу ўкраінскага войска


Віктар Мужэнка, архіўнае фота

Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны Віктар Мужэнка даў вялікае інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода, у якім расказаў пра пераўзбраеньне ўкраінскага войска, «сацыяльныя ліфты» для людзей з баявым досьведам, выбар афіцэраў для навучаньня паводле стандартаў NATO і барацьбу зь бюракратыяй.

Паводле некаторых экспэртаў, Расеі цяпер патрэбна каля трох год на пераўзбраеньне ўласнага войска — нібыта пасьля гэтага Ўкраіне варта рыхтавацца да паўнамаштабнай вайны. Але, кажа Віктар Мужэнка, украінскае войска мае быць гатовае «і ў гэты момант, і заўтра, і праз тыдзень, і праз год, і праз тры гады», пакуль ня зьнікне пагроза вайсковай агрэсіі.

«Экспэрты вызначаюць гатоўнасьць Расеі праз тры гады, а мы вызначаем розныя тэрміны гатоўнасьці і розныя маштабы як правакацыйных дзеяньняў, так і магчымай шырокамаштабнай апэрацыі, шырокамаштабнай агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны, — сказаў Мужэнка. — У нас ёсьць адпрацаваныя пляны на розныя варыянты з улікам тых пагрозаў, якія існуюць вакол Украіны, і мы рыхтуем войскі да абароны сваёй краіны».

Чытайце поўны тэкст інтэрвію на сайце ўкраінскай Свабоды >>>

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG