Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Туркі моляцца, каб вярнуліся расейцы — тады вернуцца грошы»

Анталія ў 2015 годзе
Анталія ў 2015 годзе

Дырэктар Менскага бюро Беларускай службы Радыё Свабода Валянцін Жданко адпачывае зь сям’ёй у Турэччыне, на курорце Анталія. Прыляцеў на адпачынак у мінулую суботу ўвечары, празь некалькі гадзін пасьля спробы перавароту.

Кажа, што ў Анталіі зусім не заўважна напружанасьці, няма ніякіх прыкметаў, што ў краіне ўведзена надзвычайнае становішча. А вось зьмены, прынамсі на курорце, у параўнаньні зь іншымі гадамі заўважныя:

«Па-першае, чым адрозьніваецца Турэччына сёлета ад Турэччыны папярэдніх гадоў — гэта поўнай адсутнасьцю расейцаў. І гэта вельмі выразна кідаецца ў вочы — у гатэлях зусім няма расейцаў. Выглядае, што ўладальнікі гатэляў да гэтага рыхтаваліся загадзя, бо тое месца ў гатэлях, якое раней займалі расейцы, сёлета занялі туркі.

Асабліва ўражваюць мясцовыя жанчыны. Турчанкі ляжаць на пляжах з поўнасьцю закрытым целам, закрытым тварам. Нярэдкая карціна, калі кабета ў хіджабе і поўным мусульманскім убраньні, з цалкам закрытым целам залазіць на водную горку і катаецца з гэтай горкі. Я такога ня бачыў раней. Так што вельмі шмат турэцкіх турыстаў. Напэўна, ім нейкія зьніжкі даюць. Думаю, яшчэ да пачатку сэзону ведалі гаспадары пра адсутнасьць расейскіх турыстаў і такім чынам пераарыентаваліся.

Акрамя туркаў, даволі шмат украінцаў, часта ўкраінская гаворка чуваць. Трохі турыстаў з Казахстану, трохі немцаў, чэхаў, палякаў.

Сьмерць і хаос падчас спробы перавароту ў Турэччыне. Выніковы фотарэпартаж

Увечары 15 ліпеня турэцкія вайскоўцы заблякавалі Басфорскі мост, які злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбулу
1/29 Увечары 15 ліпеня турэцкія вайскоўцы заблякавалі Басфорскі мост, які злучае эўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбулу
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкія салдаты ў атачэньні людзей на плошчы Таксім у Стамбуле
2/29 Турэцкія салдаты ў атачэньні людзей на плошчы Таксім у Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Невядомы зь сьцягам над кардонам вайскоўцаў на плошчы Таксім
3/29 Невядомы зь сьцягам над кардонам вайскоўцаў на плошчы Таксім
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Танкі атачылі турэцкі парлямэнт у Анкары. Гучалі выбухі. На гэтым фота з Твітэра турэцкага палітыка Амэра Чэліка (Ömer Çelik) бачна, як пацярпеў будынак парлямэнту
4/29 Танкі атачылі турэцкі парлямэнт у Анкары. Гучалі выбухі. На гэтым фота з Твітэра турэцкага палітыка Амэра Чэліка (Ömer Çelik) бачна, як пацярпеў будынак парлямэнту
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Разбурэньні ўсярэдзіне парлямэнту
5/29 Разбурэньні ўсярэдзіне парлямэнту
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі выйшлі на вуліцы Анкары пратэставаць супраць спробы перавароту
6/29 Людзі выйшлі на вуліцы Анкары пратэставаць супраць спробы перавароту
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі ўцякаюць хавацца. Над Анкарой нізка лёталі вайсковыя самалёты, гучалі выбухі. Турэцкі тэлеканал NTV паведаміў пра зьбіты ваенны верталёт мяцежнікаў
7/29 Людзі ўцякаюць хавацца. Над Анкарой нізка лёталі вайсковыя самалёты, гучалі выбухі. Турэцкі тэлеканал NTV паведаміў пра зьбіты ваенны верталёт мяцежнікаў
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паранены пратэстовец
8/29 Паранены пратэстовец
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
У Стамбуле людзі пайшлі на шэрагі вайскоўцаў на плошчы Таксім
9/29 У Стамбуле людзі пайшлі на шэрагі вайскоўцаў на плошчы Таксім
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Параненая жанчына пад турэцкім сьцягам каля вайсковай установы ў Анкары. Дзяржаўнае агенцтва Anadolu паведаміла пра сем забітых паліцэйскіх у штаб-кватэры спэцслужбаў
10/29 Параненая жанчына пад турэцкім сьцягам каля вайсковай установы ў Анкары. Дзяржаўнае агенцтва Anadolu паведаміла пра сем забітых паліцэйскіх у штаб-кватэры спэцслужбаў
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Чарга за гатоўкай у банкамат
11/29 Чарга за гатоўкай у банкамат
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Чалавек лёг перад танкам у стамбульскім аэрапорце
12/29 Чалавек лёг перад танкам у стамбульскім аэрапорце
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі бягуць хавацца, пачуўшы гук вайсковага самалёта над плошчай Таксім у Стамбуле
13/29 Людзі бягуць хавацца, пачуўшы гук вайсковага самалёта над плошчай Таксім у Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у Стамбуле, што мяцежнікі заплацяць вялікую цану за тое, што «павярнулі народную зброю супраць народу»
14/29 Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у Стамбуле, што мяцежнікі заплацяць вялікую цану за тое, што «павярнулі народную зброю супраць народу»
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі спрабуюць завалодаць танкам у Анкары
15/29 Людзі спрабуюць завалодаць танкам у Анкары
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкая паліцыя арыштоўвае салдат на плошчы Таксім у Стамбуле. Паліцыя лічыцца больш набліжанай да турэцкага ўраду, тады як войска традыцыйна лічыцца абаронцам турэцкай сэкулярнай і дэмакратычнай канстытуцыі
16/29 Турэцкая паліцыя арыштоўвае салдат на плошчы Таксім у Стамбуле. Паліцыя лічыцца больш набліжанай да турэцкага ўраду, тады як войска традыцыйна лічыцца абаронцам турэцкай сэкулярнай і дэмакратычнай канстытуцыі
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Турэцкія вайскоўцы перадаюць зброю паліцыі на плошчы Таксім. У адозьве, распаўсюджанай арміяй, гаварылася, што спроба перавароту была адказам на пашырэньне аўтакратычных парадкаў і рост тэрарызму
17/29 Турэцкія вайскоўцы перадаюць зброю паліцыі на плошчы Таксім. У адозьве, распаўсюджанай арміяй, гаварылася, што спроба перавароту была адказам на пашырэньне аўтакратычных парадкаў і рост тэрарызму
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі на танку ў Анкары
18/29 Людзі на танку ў Анкары
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Каля міжнароднага аэрапорту ў Стамбуле сабраліся тысячы пратэстоўцаў
19/29 Каля міжнароднага аэрапорту ў Стамбуле сабраліся тысячы пратэстоўцаў
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыя арыштоўвае вайскоўца на плошчы Таксім
20/29 Паліцыя арыштоўвае вайскоўца на плошчы Таксім
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Гэты танк перахаў два легкавікі ў Стамбуле
21/29 Гэты танк перахаў два легкавікі ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі разьбягаюцца з плошчы Таксім пры набліжэньні вайсковага летака
22/29 Людзі разьбягаюцца з плошчы Таксім пры набліжэньні вайсковага летака
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі стаяць перад вайскоўцамі каля аэрапорту ў Стамбуле
23/29 Людзі стаяць перад вайскоўцамі каля аэрапорту ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Забіты пратэстовец на Басфорскім мосьце
24/29 Забіты пратэстовец на Басфорскім мосьце
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Салдат, забіты натоўпам, на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
25/29 Салдат, забіты натоўпам, на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыя арыштоўвае салдатаў на плошчы Таксім у Стамбуле. Супрастаяньне з узыходам сонца яшчэ працягваецца, але ўжо выглядае, што мяцеж праваліўся. Прэзыдэнт Эрдаган заявіў, што гэтыя падзеі былі «боскім падарункам», які дапаможа ачысьціць узброеныя сілы
26/29 Паліцыя арыштоўвае салдатаў на плошчы Таксім у Стамбуле. Супрастаяньне з узыходам сонца яшчэ працягваецца, але ўжо выглядае, што мяцеж праваліўся. Прэзыдэнт Эрдаган заявіў, што гэтыя падзеі былі «боскім падарункам», які дапаможа ачысьціць узброеныя сілы
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыянт правярае стан салдата, зьбітага натоўпам на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
27/29 Паліцыянт правярае стан салдата, зьбітага натоўпам на Басфорскім мосьце ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Паліцыянт абараняе салдата ад натоўпу на Басфорскім мосьце
28/29 Паліцыянт абараняе салдата ад натоўпу на Басфорскім мосьце
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Людзі фатаграфуюцца каля пакінутага танка на вуліцы ў Стамбуле
29/29 Людзі фатаграфуюцца каля пакінутага танка на вуліцы ў Стамбуле
У ноч на 16 ліпеня група ваенных зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.
Previous slide
Next slide

Праяваў дзяржаўнага перавароту на курорце зусім не адчуваецца. Толькі пэрсанал паміж сабой, натуральна, абмяркоўвае. Наракаюць на тое, што даходы ўпалі са зьмяншэньнем замежных турыстаў, гандаль зьменшыўся, практычна пустыя крамы, бо самі туркі па турыстычных крамах ня ходзяць. Коміваяжоры, якія ходзяць па гатэлях, прапаноўваюць скуру, футра, золата, ювэлірныя вырабы, завабліваюць на свае кірмашы-распродажы. Але ніхто асабліва не ідзе. За тэрыторыю гатэляў адпачывальнікі наагул стараюцца не выходзіць.

Але вайскоўцаў ня бачна, ніякіх прыкмет напружанасьці ня бачна. Мы прыляцелі ў Анталію ў мінулую суботу, у дзень, калі фактычна адбылася спроба перавароту, і то было ўсё спакойна. Тут, на курортах Анталіі, ніякіх праяваў надзвычайнага становішча за тыдзень мы ні разу не заўважылі. На побыце гэта ніяк не адбілася. Рэстарацыі тыя ж самыя, мора тое ж самае, забавы тыя ж самыя — дыскатэкі, пляжы, бары і ўсё іншае. Калі не глядзець тэлевізар і не заходзіць у інтэрнэт, то нічога і не заўважыш.

Ну, а туркі чакаюць расейцаў. Мясцовыя жыхары, якія працуюць на курортах, чакаюць расейцаў, моляцца на тое, каб вярнуліся расейцы — грошы вернуцца тады. Бо даходы ў іх упалі вельмі моцна.

Усе чартэры забаранілі, я ім кажу, што сэзон прапаў. Аніматары на курортах у асноўным з Украіны расейскамоўныя. Наагул, украінцы на кожным кроку. Яны стараюцца гаварыць на ўкраінскай мове. Сёньня чуў размову, як украінец распавядаў камусьці па тэлефоне: «Маскалёў ніводнага няма». Калі ўкраінцы чуюць расейскую мову, стараюцца пра палітыку гаварыць асьцярожна.

Але адчуваецца, што самі туркі на раздарожжы. Вось я гляджу турэцкае тэлебачаньне, там цэлымі днямі трансьлююцца рэпартажы зь мітынгаў у падтрымку Эрдагана, нейкія паседжаньні ўраду — проста нон-стоп. І сытуацыя можа павярнуцца ў любы бок.

Інтэлігенцыя занепакоеная, бо фактычна адбываюцца чысткі. Тысячы людзей — інтэлігенцыя, вайсковая вярхушка, рэктары ўнівэрсытэтаў — ці пад арыштам, ці пад пагрозай звальненьня. Вось сёньня размаўляў з адным туркам. Кажу: «Ваша цяперашняя сытуацыя вельмі нагадвае тое, што ў Савецкім Саюзе ў 1930-я гады адбывалася. І разьвіцьцё падзей можа павярнуцца ў любы бок. Калі Турэччына адвернецца ад Эўропы і паверне ў бок аўтаномнага, аўтарытарнага існаваньня, то я баюся, што ў будучыні тут турыстаў можа і ня быць».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG