Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі стала на 27% больш турыстаў. Паводле афіцыйных лічбаў


Роварная экскурсія ў Менску, архіўнае фота

За першую палову 2017 году колькасьць афіцыйна зарэгістраваных турыстаў у Беларусі вырасла на 27% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, перадае БелаПАН заяву намесьніка міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога.

Ад пачатку году ў Беларусь уехалі 52 тысячы «бязьвізавых» турыстаў з 80 краінаў, грамадзянаў якіх пускаюць у Беларусь бязь візы на 5 дзён. Як кажа Партны, праз укараненьне 5-дзённага бязьвізавага рэжыму чакаўся рост турыстычнага патоку толькі на 15–20%, але не на 27%.

Даходы ад турыстычнай дзейнасьці вырасьлі на 20%: калі за ўвесь 2016 год у сфэры турызму зарабілі 158 млн даляраў, то з пачатку 2017 году — ужо 82,6 млн.

Афіцыйная статыстыка ўлічвае «арганізаваных турыстаў і экскурсантаў», але не дае прыблізных лічбаў «неарганізаваных» — тых, якія едуць самастойна, бяз тураў ад афіцыйных турапэратараў.

Цяпер МЗС вядзе працу над падаўжэньнем «бязьвізу» да 10 дзён, нагадаў намесьнік міністра. Паводле яго, гэтая праца «складаная», бо «гаворка вядзецца пра нацыянальную бясьпеку». Да канца году, як ён спадзяецца, «будуць закрытыя тэарэтычныя пытаньні». Дадатковыя дні, паводле Партнога, проста неабходныя, асабліва для мэдыцынскага турызму.

Літоўскія турысты «прывялі ў рух» жыцьцё Горадні

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG