Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Марш грузінаў» у Тбілісі адказалі шэсьцем «Не — расейскаму фашызму»


Шэсьце «Не — расейскаму фашызму» у Тбілісі, 23 ліпеня

У цэнтры сталіцы Грузіі Тбілісі 23 ліпеня прайшоў марш пратэсту пад лёзунгам «Не — расейскаму фашызму», арганізаваны партыяй «Рух за свабоду — Эўрапейская Грузія» ў адказ на нацыяналістычны «Марш грузінаў», што прайшоў там жа 14 ліпеня.

На ранейшым «Маршы грузінаў» патрабавалі зрабіць больш жорсткай міграцыйную палітыку і выдварыць з Грузіі нелегальных мігрантаў. Прадстаўнікі «Эўрапейскай Грузіі» жа хацелі прадэманстраваць, што Грузія — талерантная краіна, у якой няма месца ксэнафобіі, якую нібыта штучна навязвае Расея.

Удзельнікаў маршу «Не — расейскаму фашызму» сустрэлі праўладныя актывісты з «контар-акцыяй. Паліцыя не дала пратэстоўцам сутыкнуцца наўпрост, але з боку «контар-акцыі» ва ўдзельнікаў шэсьця ляцелі яйкі, памідоры і плястыкавыя бутэлькі, лёгка пацярпелі некалькі чалавек.

XS
SM
MD
LG