Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве тысячы чалавек выйшлі на марш «За вольны інтэрнэт»


Belarus - the march For free internet in Moscow, July 23, 2017
Belarus - the march For free internet in Moscow, July 23, 2017

Некалькі тысячаў чалавек выйшлі на марш «За вольны інтэрнэт» у цэнтры Масквы. Яны патрабуюць адстаўкі кіраўніка Раскамнагляду Аляксандра Жарова. Акцыя ўзгодненая з мэрыяй Масквы.

Арганізатары акцыі выступаюць супраць цэнзуры ў інтэрнэце. Яны таксама заклікаюць расейскія ўлады рэабілітаваць асуджаных за рэпост і лайкі ў сацыяльных сетках. Яны скандуюць «Забараняем забараняць», «Інтэрнэт не забароніш».

16 ліпеня аднайменная акцыя прайшла ў Санкт-Пецярбурзе. Згодна з дакладам праваабарончай арганізацыі Freedom House, Расея ўваходзіць у дваццатку краінаў зь «несвабодным інтэрнэтам».

Перад зыходам на вакацыі Дзярждума ўхваліла дадатковыя абмежаваньні ў інтэрнэце. У прыватнасьці былі прынятыя законы аб забароне сродкаў абыходу блякаваньняў і рэгуляваньні працы мэсэнджэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG