Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэт пражытковага мінімуму і мінімальныя пэнсіі вырасьлі на паўтара рубля


У Беларусі ад 1 лютага, паводле пастановы Міністэрства працы (PDF), павысілі бюджэты пражытковага мінімуму. Вырасьлі таксама выплаты на дзяцей, мінімальныя пэнсіі і мінімальныя спажывецкія бюджэты.

Бюджэт пражытковага мінімуму для працаздольнага насельніцтва вырас на 1,51 рубля, да 219,42 рубля. Адпаведна вырасьлі іншыя бюджэты пражытковага мінімуму: для пэнсіянэраў цяпер БПМ роўны 153,22 рубля, для студэнтаў — 193,93 рубля, для дзяцей да 3 год — 129,87, ад 3 да 6 гадоў — 178,51, ад 6 да 18 — 217,81.

Мінімальная працоўная і сацыяльная пэнсіі вырасьлі на тыя ж 1,51 рубля і цяпер складаюць 199,32 рубля. У пастанове Міністэрства працы (PDF) апісваецца таксама падвышэньне шэрагу надбавак да пэнсіяў.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты таксама вырасьлі: ад 1 лютага для працаздольнага насельніцтва падвысіўся на 7 рублёў 27 капеек да 420,6 рубля, для маладой сям’і з трох чалавек — да 356,1 рубля, для сям’і з чатырох — да 328,45, для пэнсіянэраў — 331,82, студэнтаў — 313,91, для дзяцей да 3 гадоў — 266,56, ад 3 да 6 — 348,44, ад 6 да 18 — 358,7.

Адзінаразовая выплата жанчынам, якія сталі на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасьці, цяпер роўная 199,32 рубля. Выплаты на дзяцей да трох гадоў (прывязаныя да сярэдніх заробкаў) выврасьлі на 33,15–42,62%: цяпер за першае дзіця будуць плаціць 312,03 рубля, за другога і наступных — 318,56 рубля, на дзіця-інваліда — 401,18 рубля.

Днём раней «Менсктранс» дазволіў павялічыць штрафы за неаплочаны праезд у менскім грамадзкім транспарце — цяпер могуць выпісаць штраф ад 0,5 да 1 базавай (ад 12,25 да 24,5 рубля). Паводле якога прынцыпу будуць вызначаць памер штрафу, абяцалі расказаць пазьней.

Праз два тыдні мае зноў зьнізіцца стаўка рэфінансаваньня — цяпер да 10,5%. Летась Нацбанк зьніжаў стаўку восем разоў — з 18 да 11%. Апошні раз — у кастрычніку.

Міністарка працы Беларусі Ірына Касьцевіч нядаўна заяўляла, што да 1 студзеня 2019 году будзе ўдасканаленая сыстэма аплаты працы «бюджэтнікаў». Прынцыповым момантам рэформаў стане «адыход ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі, якую прыраўнуюць да бюджэту пражытковага мінімуму». Былы міністар працы Беларусі, эканаміст Аляксандар Сасноў пракамэнтаваў Свабодзе гэтую ініцыятыву анэкдотам пра Гарбачова і куратнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG