Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба: старэйшы сын Фідэля Кастра ўчыніў самагубства


Ілюстрацыйнае фота

Афіцыйная кубінская газэта Granma паведаміла 1 лютага, што старэйшы сын былога лідэра Кубы Фідэль Кастра Дыяс-Баларт, «які на працягу некалькіх месяцаў наведваў лекараў з прычыны стану глыбокай дэпрэсіі, скончыў жыцьцё самагубствам».

68-гадовы Кастра-малодшы быў вядомы як «Фідэліта» празь яго асаблівае падабенства з бацькам, у якога, паводле афіцыйнай інфармацыі, было 11 дзяцей. Дзяржаўныя СМІ Кубы напісалі, што ён быў навуковым дарадцам Дзяржаўнай рады, віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі навук Кубы, а таксама сынам першай жонкі Фідэля Кастра Мірты Дыяс-Баларт.

Фідэль Кастра кіраваў камуністычнай Кубай на працягу дзесяцігодзьдзяў. Ён памёр 25 лістапада 2016 году ва ўзросьце 90 гадоў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG