Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ і Куба ўпершыню дамовіліся аб нармалізацыі адносін


Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні і міністар замежных справаў Кубы Бруна Радрыгес Парылья
Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні і міністар замежных справаў Кубы Бруна Радрыгес Парылья

Эўразьвяз і Куба 12 сьнежня ўпершыню ў гісторыі падпісалі пагадненьне аб нармалізацыі адносін.

У Бруселі подпісы пад дамовай аб палітычным дыялёгу і супрацоўніцтве паставілі кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні і міністар замежных справаў Кубы Бруна Радрыгес Парылья.

Пагадненьне канчаткова ўступіць у сілу пасьля ўхваленьня Эўрапейскім парлямэнтам і ўрадамі краін ЭЗ. Акрамя гэтага, яго неабходна ратыфікаваць у кожнай з краінаў Эўразьвязу.

Перамовы наконт пагадненьня доўжыліся два гады — ад красавіка 2014 да сакавіка 2016, паведамляе Deutsche Welle.

На думку прадстаўнікоў ЭЗ, пагадненьне паміж Брусэлем і Гаванай мае паспрыяць эканамічнай і сацыяльнай мадэрнізацыі Кубы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG