Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кветкі на магілах дэпутатаў Вярхоўнага Савету актывістаў аштрафавалі на 1035 рублёў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У судзе Маскоўскага раёну Менску 16 кастрычніка абвясьцілі вырак актывістам «Моладзі БНФ» Дзянісу Мандзіку і Кацярыне Шуст, перадае «Вясна».

Іх аштрафавалі за «парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства» ў час таго, як 25 жніўня, у гадавіну дэклярацыі Беларусьсю сувэрэнітэту, яны ўсклалі кветкі на магілы дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня і віншавалі з гадавінай мінакоў, раздаючы ім стужкі з нацыянальным арнамэнтам. Дзянісу Мандзіку прысудзілі штраф у 25 базавых велічыняў (575 рублёў), Кацярыне Шуст — 20 базавых (460 рублёў).

У Слуцку тым часам ідзе суд над актывісткай руху «Дзея» Алінай Нагорнай. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі «Дзень ведаў — дзень гісторыі», што прайшла 1 верасьня. Вячаслава Сіўчыка ў гэты ж дзень завочна асудзілі на 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 верасьня ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG