Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Леаніда Судаленку падазраюць у распаўсюдзе парнаграфіі


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

«Тыя, хто арганізаваў гэтую правакацыю, з пачатку году таксама двойчы ўзломвалі маю скрыню на mail.ru», — кажа Леанід Судаленка.

Справа заведзеная Сьледчым камітэтам па Гомельскай вобласьці і перададзеная для расьсьледаваньня ва ўправу абласной міліцыі. Леаніда Судаленку падазраюць у распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт. Праваабаронцу з Гомеля пагражае да 4 год зьняволеньня.

Пра гэта паведаміў Леанід Судаленка у фэйсбуку. Паводле праваабаронцы, 14 красавіка разам з адвакатам ён зьбіраўся даць тлумачэньні адносна выстаўленых падазрэньняў ва ўправе абласной міліцыі, але там сказалі, што «чакаюць яго зь яўкай з павіннай» 15 красавіка а 14 гадзіне.

Леанід Судаленка гэтак пракамэнтаваў на сваёй старонцы завядзеньне справы.

«Гісторыю ўзьнікненьня крымінальнай справы раней ужо паведамляў, ня буду паўтарацца. Скажу толькі, што яе завялі па факце распаўсюду з паштовай скрыні sudalenko@mail.ru парнаграфіі. Гэтай скрыняй я карыстаўся каля 15 гадоў, яна была публічная, яе я паўсюль пазначаў, прыкладам, на візытоўках, на фірмовых блянках арганізацыі і гэтак далей. У мяне захавалася перапіска са службай тэхнічнай падтрымкі паштовага рэсурсу пра тое, што з пачатку году я страціў кантроль над скрыняй з прычыны яе ўзлому. То бок на момант 6 сакавіка, калі са скрыні нібыта адпраўленая масавая рассылка парнаграфіі, асабіста я яе ўжо не кантраляваў».

Паводле праваабаронцы, на яго спрабуюць «павесіць» крымінальны артыкул. «Тыя, хто арганізаваў гэтую правакацыю, з пачатку году таксама двойчы ўзломвалі маю скрыню на mail.ru і мелі доступ да сеткі Wi-Fi арганізацыі», — мяркуе Леанід Судаленка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG