Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку пратэставалі супраць Пуціна пад бел-чырвона-белым сьцягам


©Shutterstock
©Shutterstock

Перад будынкам Генэральнага консульства Расеі ў Нью-Ёрку 24 верасьня прайшоў мітынг супраць Уладзіміра Пуціна, прымеркаваны да Дня міру. Пікет зладзілі прадстаўнікі расейскай дыяспары ў ЗША, іх падтрымалі актывісты беларускай і ўкраінскай дыяспараў.

Пратэставалі як супраць агрэсіўнай палітыкі Пуціна адносна суседніх дзяржаваў — Украіны, Грузіі і Беларусі, так і яго ўласнага народу.

Сярод плякатаў былі «Stop Putin — stop agression», «Putin — killer», «Рускі мір — гэта вайна», «Беларусь без рашызму», «Беларусь не Расея», «Рускія войскі, прэч зь Беларусі», а таксама «Крым ня ваш, Крым — радзіма крымскіх татараў». Мітынг прайшоў пад жоўта-блакітным сьцягам Украіны і пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG