Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці беларуса, які нібыта страляў у Гдыні: «Ішоў на працу з трэніроўкі, не пасьпеў завезьці зброю дамоў»


© Shutterstock
© Shutterstock

Паліцыя польскай Гдыні 14 лістапада затрымала 30-гадовага беларуса Сьцяпана Сьвідзерскага пасьля стрэлаў у офісным будынку агенцтва Thomson Reuters.

Абноўлена: Польская паліцыя пракамэнтавала затрыманьне беларуса пасьля страляніны ў офісе Reuters

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, затрыманы быў узброены пісталетам Glock і даўгаствольнай стрэльбай. Паводле адных неафіцыйных зьвестак, ён спрабаваў пацэліць у калегу, але адзін з прысутных накінуўся на ўзброенага мужчыну і затрымаў яго. Паводле іншых зьвестак ад сяброў Сьцяпана і некаторых супрацоўнікаў агенцтва, ён ці то хацеў паказаць камусьці зброю, ці проста ішоў па калідоры, калі адзін з працаўнікоў заўважыў зброю і накінуўся на яго, паспрабаваўшы абяззброіць — а падчас гэтага і адбыліся стрэлы.

Маці Сьцяпана Тацяна Сьвідзерская кажа Свабодзе, што яе сын больш за 6 год працаваў у агенцтве аналітыкам і даўно займаўся спартовай стральбой, а канфліктаў на працы ня меў, заўсёды быў законапаслухмяным. Для яе паведамленьне пра тое, што Сьцяпан нібыта ўчыніў страляніну на працы, стала «поўным шокам»:

«Я пра гэта даведалася ад сяброў, — распавядае Тацяна. — Учора зайшла на Facebook, дзе мелі зьвязацца са Сьцёпам: калі зранку не размаўляем, дык увечары зьвязваемся.

Пэўна, ён не пасьпеў заехаць дамоў, адвезьці свае рэчы — ня ведаю, чаму.
Тацяна Сьвідзерская

Я ведала, што ён зранку пайшоў на трэніроўку, яшчэ спытала: „ты што, на працу са сваім дабром пойдзеш“? Ён адказаў, „Напэўна“. Пэўна, ён не пасьпеў заехаць дамоў, адвезьці свае рэчы — ня ведаю, чаму.

Ён даўно займаецца стральбой, гады тры страляе, у яго някепскія посьпехі, куча мэдалёў і дыплёмаў. У яго ёсьць ліцэнзія на валоданьне і нашэньне, усё афіцыйна. Яшчэ хваліўся, што выйграў новы чахол для стрэльбы — першы раз павязе вінтоўку ў новым чахле. Быць можа, хацеў пахваліцца нечым».

Тацяна згадвае, што Сьцяпан ніколі не казаў пра нейкія канфлікты на працы. Хоць там ён ня меў блізкіх сяброў, але наогул меў шмат сяброў па сьвеце, меў іншае кола стасункаў, а «на працы трэба працаваць».

Яна дапускае хіба, што сын мог «павыпендрывацца» перад кімсьці, хацеў «бліснуць багацьцямі», але ня верыць, што ён меў злачынныя намеры.

Сябры Сьцяпана зьвязваліся з Тацянай, казалі, што сёньня маюць вырашыць пытаньне з адвакатам для Сьцяпана. Сама Тацяна зьбіраецца заўтра выехаць у Гдыню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG