Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салаўёў у Палацы рэспублікі і пратэст супраць выступу. Як гэта было

абноўлена

Сёньня а 18-й гадзіне каля Палаца рэспублікі сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць пратэст супраць прыезду ў Менск расейскага прапагандыста Ўладзімера Салаўёва.


Коратка

У пятніцу а 18-й гадзіне каля Палаца рэспублікі сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць пратэст супраць прыезду ў Менск расейскага прапагандыста Ўладзімера Салаўёва.

Выступ Салаўёва быў прызначаны на 19:00. За гадзіну да гэтага на плошчы зьявіліся актывісты «Маладога фронту». Яны прынесьлі з сабой плякаты з фатаздымкамі разбураных падчас расейскай агрэсіі гарадоў Украіны і Грузіі. На плякатах было напісана: «Расейска-украінскае сяброўства», «Расейска-грузінскае сяброўства», «Расея — гэта заўсёды вайна».

«Мы выйшлі на акцыю пратэсту, каб паказаць, што ня хочам жыць па ўказцы Крамля і ня хочам бачыць у Беларусі пуцінскіх ваенных базаў зь „зялёнымі чалавечкамі“», — заявіў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Ён дадаў, што яшчэ адна мэта акцыі — «спыніць лухту і бруд, якія паліліся на Беларусь з расейскага тэлебачаньня».

Актывісты скандавалі «Жыве Беларусь!», «Ня трэба крамлёўскіх халуёў, гэць дахаты, Салаўёў!».

Прыкладна праз 10 хвілін пасьля пачатку акцыі міліцыянты ў цывільным пачалі акружаць пратэстоўцаў з усіх бакоў, пачалася штурханіна. Дашкевічу нанесьлі некалькі ўдараў: у яго пачырванела вока і зьявіўся сіняк на ілбе. Спрабавалі затрымаць і паплечнікаў Дашкевіча. Людзей адціскалі з прыступак Палаца рэспублікі ў прысутнасьці міліцэйскага кіраўніцтва. Пасьля да іх выйшаў начальнік службы бясьпекі Палаца і папрасіў разысьціся.

Неўзабаве на прыступках зьявіўся і сам Салаўёў у атачэньні сваёй аховы.

«Хто гэтыя людзі? Падумаеш, некалькі дзясяткаў. Там, унутры, значна больш грамадзян Беларусі, і яны ўсе прыйшлі на мой выступ».

Салаўёў уступаў у спрэчку зь беларускімі незалежнымі журналістамі, назваў маладую карэспандэнтку «бедным дзіцём». Ягоныя ахоўнікі штурхалі журналістаў і фатографаў.

Запіс жывой трансьляцыі — https://youtu.be/BKnIC1acrOc.

18:03 25.11.2016

18:29 25.11.2016

18:41 25.11.2016

Каля дзясятка супрацоўнікаў у цывільным разам з кіраўніком АМАПу Дзьмітрыем Балабам абступілі Зьмітра Дашкевіча. Балаба папрасіў Дашкевіча сысьці з ганку Палаца рэспублікі. Пачалася штурханіна. Дашкевіча пачалі біць.Супрацоўнікі ў цывільным увесь час ходзяць за Зьмітром. У Дашкевіча сінякі на твары, кажа, што яго ўдарылі. Была спроба затрымаць яшчэ некалькіх удзельнікаў акцыі, але, калі набліжаюцца журналісты, іх адпускаюць.

Людзі, якія назваліся шараговымі мінакамі, абураюцца на ўдзельнікаў акцыі.

Удзельнікі акцыі скандуюць: «Пуцін — забойца! Расея — гэта вайна!».

18:47 25.11.2016

18:49 25.11.2016

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (8)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG