Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салаўёў у Палацы рэспублікі і пратэст супраць выступу. Як гэта было

абноўлена

Сёньня а 18-й гадзіне каля Палаца рэспублікі сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць пратэст супраць прыезду ў Менск расейскага прапагандыста Ўладзімера Салаўёва.

У пятніцу а 18-й гадзіне каля Палаца рэспублікі сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць пратэст супраць прыезду ў Менск расейскага прапагандыста Ўладзімера Салаўёва.

Выступ Салаўёва быў прызначаны на 19:00. За гадзіну да гэтага на плошчы зьявіліся актывісты «Маладога фронту». Яны прынесьлі з сабой плякаты з фатаздымкамі разбураных падчас расейскай агрэсіі гарадоў Украіны і Грузіі. На плякатах было напісана: «Расейска-украінскае сяброўства», «Расейска-грузінскае сяброўства», «Расея — гэта заўсёды вайна».

«Мы выйшлі на акцыю пратэсту, каб паказаць, што ня хочам жыць па ўказцы Крамля і ня хочам бачыць у Беларусі пуцінскіх ваенных базаў зь „зялёнымі чалавечкамі“», — заявіў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Ён дадаў, што яшчэ адна мэта акцыі — «спыніць лухту і бруд, якія паліліся на Беларусь з расейскага тэлебачаньня».

Актывісты скандавалі «Жыве Беларусь!», «Ня трэба крамлёўскіх халуёў, гэць дахаты, Салаўёў!».

Прыкладна праз 10 хвілін пасьля пачатку акцыі міліцыянты ў цывільным пачалі акружаць пратэстоўцаў з усіх бакоў, пачалася штурханіна. Дашкевічу нанесьлі некалькі ўдараў: у яго пачырванела вока і зьявіўся сіняк на ілбе. Спрабавалі затрымаць і паплечнікаў Дашкевіча. Людзей адціскалі з прыступак Палаца рэспублікі ў прысутнасьці міліцэйскага кіраўніцтва. Пасьля да іх выйшаў начальнік службы бясьпекі Палаца і папрасіў разысьціся.

Неўзабаве на прыступках зьявіўся і сам Салаўёў у атачэньні сваёй аховы.

«Хто гэтыя людзі? Падумаеш, некалькі дзясяткаў. Там, унутры, значна больш грамадзян Беларусі, і яны ўсе прыйшлі на мой выступ».

Салаўёў уступаў у спрэчку зь беларускімі незалежнымі журналістамі, назваў маладую карэспандэнтку «бедным дзіцём». Ягоныя ахоўнікі штурхалі журналістаў і фатографаў.

Запіс жывой трансьляцыі — https://youtu.be/BKnIC1acrOc.

20:10 25.11.2016

19:29 25.11.2016

Салаўёў назваў маладафронтаўцаў юнымі жырыноўцамі: «Хіба гэта свабода? Гэта канцэнтраваны эгаізм».

19:21 25.11.2016

Выступ Салаўёва паводле стылю нагадвае стэндап комікаў, з прэтэнзіяй на глыбіню і філязофію. Выступае ў тым самым фрэнчы, што і ў тэлеэфіры.

19:20 25.11.2016

У залі Палаца пераважна людзі сярэдняга і старэйшага веку. У адным зь першых шэрагаў сядзіць Вадзім Гігін.

19:06 25.11.2016

Акцыя скончылася, Дашкевіча не затрымалі, ён зайшоў у мэтро.

19:06 25.11.2016

Дашкевіч сыходзіць з прыступак палаца, кажа, што варта разыходзіцца, бо мэта акцыі дасягнутая. «Гэта акцыя для тых, хто прыйшоў на Салаўёва», — кажа Дашкевіч.

Дашкевіча шчыльна атачаюць супрацоўнікі ў цывільным. Адзін зь іх вырваў плякат у аднаго з удзельнікаў акцыі і парваў яго.

19:06 25.11.2016

Салаўёў выйшаў на прыступкі Палаца Рэспублікі да пратэстоўцаў у атачэньні сваёй аховы. Ён некалькі разоў зьняважліва выказаўся ў адрас беларускіх журналістаў. Таксама Салаўёў сказаў: «Што гэтыя людзі? Некалькі дзясяткаў. Унутры палаца значна больш грамадзянаў Беларусі, якія прыйшлі на мой выступ». Салаўёў сышоў.

Прыватная ахова адштурхоўвала журналістаў ад Салаўёва. Супрацоўнікі міліцыі ня ўмешвалася. Зьявіліся амапаўцы ў форме.

У фае палаца сабраўся натоўп наведнікаў канцэрту, чарга пачынаецца на вуліцы.

За Дашкевічам ходзяць супрацоўнікі ў цывільным. Ён раздае дыскі з фільмам «Ху із містэр Салаўёў?»


Дашкевіч сыходзіць з прыступак палаца, кажа, што варта разыходзіцца, бо мэта акцыі дасягнутая. «Гэта акцыя для тых, хто прыйшоў на Салаўёва», — кажа Дашкевіч.

Дашкевіча шчыльна атачаюць супрацоўнікі ў цывільным. Адзін зь іх вырваў плякат у аднаго з удзельнікаў акцыі і парваў яго.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG