Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША распавялі пра працу журналістаў у краінах былога СССР


Камісія па бясьпецы і супрацы ў Эўропе, таксама вядомая як Хэльсынская камісія ЗША, правяла ў Кангрэсе ЗША слуханьні пра працу журналістаў у краінах былога СССР, распавядае «Голас Амэрыкі».

Паводле сяброў Камісіі, «сёньня журналісты, якія добрасумленна выконваюць сваю працу ў Расеі і былых савецкіх рэспубліках, церпяць зьнявагу, абразы, арышты і нават становяцца ахвярамі забойцаў». Галоўнай тэмай слуханьняў былі сыстэматычныя напады на журналістаў у краінах былога СССР, што сталі часьцейшымі.

«На тэрыторыі Расеі мы сутыкаемся з сурʼёзнымі абмежаваньнямі ў распаўсюдзе тэлевізійных і радыёпраграмаў, і гэта нягледзячы на тое, што расейскія сродкі масавай інфармацыі маюць магчымасьць распаўсюджваць свае матэрыялы свабодна ў ЗША, — казаў прэзыдэнт «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода» Томас Кент. — Тым ня менш, мільёны расейцаў цікавяцца нашай інфармацыяй. Расейскія ўлады разумеюць гэта, таму ўсе мы сустракаем усё больш перашкодаў для нашай працы».

Таксама дырэктарка «Голасу Амэрыкі» Аманда Бэнэт адзначала ўсё большы ціск на журналістаў з боку расейскай дзяржавы, згадваючы ў тым ліку выказваньні міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова, які абвінавачваў карэспандэнта «Голасу Амэрыкі» ў «недакладнай інфармацыі», назваўшы ягоны артыкул «туфтой» — пазьней прэс-служба МЗС Расеі выбачалася за выказваньні міністра.

Удзельнікі слуханьняў таксама заклікалі ЗША працягваць аказваць падтрымку незалежным журналістам, а таксама падтрымліваць свабоду і дэмакратыю ў сьвеце і даносіць да людзей у іншых краінах важнасьць такіх каштоўнасьцей як свабода і адкрытасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG