Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Ігар Мельнікаў, архіўнае фота
Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў выдаў на польскай мове ў выдавецтве Edipresse Polska кнігу пра 20-ю «беларускую» дывізію пяхоты Войска Польскага ў сэрыі «Вялікая кніга пяхоты польскай», расказвае «Народная Воля». Прэзэнтацыя мае прайсьці ў Менску ў студзені.
Паводле Ігара Мельнікава, ворагі называлі «беларускую» дывізію «жалезнай» — беларусы павінны ганарыцца тым, што іх суайчыньнікі былі аднымі з тых, хто «яшчэ ў верасьні 1939 году сказаў Гітлеру „не“», мяркуе гісторык.
«Канечне, гэта выклік, пісаць на замежнай мове, але я валодаю ангельскай, нямецкай і польскай мовамі, актыўна карыстаюся імі падчас сваіх гістарычных дасьледаваньняў, — кажа Мельнікаў „Народнай Волі“. — Лічу, што гісторык, які займаецца Другой усясьветнай, абавязаны ведаць усе тры мовы».
Кніга расказвае пра 78 полк слуцкіх стральцоў, 79 полк слонімскіх стральцоў імя Льва Сапегі, 80 полк наваградзкіх стральцоў — 20-я пяхотная дывізія Польскага Войска дысьлякавалася ў раёне Баранавічы—Слонім і ў выпадку вайны з Савецкім Саюзам мела змагацца ў ДАКах Баранавіцкага ўмацаванага ўчастку. Але ў 1939 годзе дывізію перакінулі пад Млаву, дзе яна «сустрэла» гітлераўскія войскі. Мельнікаў ня толькі пераказаў зьвесткі з архіваў, але і дадаў фота з прыватнай калекцыі і сабраў падрабязныя зьвесткі пра камандзіраў трох палкоў.
У Менску адкрылася выстава пра беларускіх афіцэраў 1-га Польскага корпусу
1/7
Пра Першы польскі корпус, што быў утвораны ў 1917 годзе ў Расейскай імпэрыі з жыхароў Паўночна-Заходняга краю , у Беларусі няма ні кніг, ні абароненых дысэртацыяў. У студзені 1918-га корпус заняў Бабруйскую крэпасьць у баях з Чырвонай гвардыяй.
Да 4 верасьня ў менскім Нацыянальным гістарычным музэі будзе працаваць выстава пра гісторыю Першага польскага корпусу ў Беларусі і Бабруйскай крэпасьці, а таксама беларускіх афіцэраў польскага войска.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/7
Гісторыя корпусу была кароткай — у траўні 1918 году корпус быў абяззброены немцамі, салдаты зьехалі ў Варшаву. Але вайскоўцы корпусу выканалі там важную ролю ў заваяваньні незалежнасьці Польшчы. Некаторыя пасьля ваявалі і ў Другой усясьветнай вайне. Пра гісторыю корпусу на адкрыцьці выставы распавядаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.
Да 4 верасьня ў менскім Нацыянальным гістарычным музэі будзе працаваць выстава пра гісторыю Першага польскага корпусу ў Беларусі і Бабруйскай крэпасьці, а таксама беларускіх афіцэраў польскага войска.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/7
Адным з афіцэраў корпусу ў Бабруйскай крэпасьці быў камандзер інжынэрных частак корпусу Ян Скарына — «нашчадак Францішка Скарыны», як падкрэсьліваў ягоны сын у размове з адным з аўтараў выставы, беларускім гісторыкам Ігарам Мельнікавым. Са Скарынам служыў будучы кіраўнік вялікапольскага паўстаньня Юзэф Доўбар-Мусьніцкі. На выставе дэманструюць у тым ліку здымак Доўбара-Мусьніцкага, які ён падарыў Яну Скарыну.
Да 4 верасьня ў менскім Нацыянальным гістарычным музэі будзе працаваць выстава пра гісторыю Першага польскага корпусу ў Беларусі і Бабруйскай крэпасьці, а таксама беларускіх афіцэраў польскага войска.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/7
Выстава распавядае і пра Ўладзіслава Андэрса, які пазьней камандаваў Польскім войскам у СССР, і пра Канстантына Плісоўскага, які змагаўся з нацыстамі і камандаваў абаронай Берасьцейскай крэпасьці ў верасьні 1939 году, і пра Бабруйскую крэпасьць, якая сёньня ў заняпадзе, але якую называюць «унікальным аб’ектам у сэнсе культуры, гісторыі і турызму».
Да 4 верасьня ў менскім Нацыянальным гістарычным музэі будзе працаваць выстава пра гісторыю Першага польскага корпусу ў Беларусі і Бабруйскай крэпасьці, а таксама беларускіх афіцэраў польскага войска.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/7
Упершыню ў Беларусі паказаная форма афіцэра і звычайнага жаўнера Першага Польскага корпусу — яе адмыслова для выставы падрыхтаваў Мельнікаў. Гісторык сабраў нямала зьвестак пра беларусаў у замежных вайсковых фармаваньнях і напісаў пра іх шэраг кніг, а таксама выдаў «Адысэю Палешука» — кнігу, складзеную з нататак беларускага жаўнера Другога польскага корпусу Арміі Андэрса Паўла Нічыпарука.
Да 4 верасьня ў менскім Нацыянальным гістарычным музэі будзе працаваць выстава пра гісторыю Першага польскага корпусу ў Беларусі і Бабруйскай крэпасьці, а таксама беларускіх афіцэраў польскага войска.
Да 4 верасьня ў менскім Нацыянальным гістарычным музэі будзе працаваць выстава пра гісторыю Першага польскага корпусу ў Беларусі і Бабруйскай крэпасьці, а таксама беларускіх афіцэраў польскага войска.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/7
Як і на выставе «Беларусы ў Войску Польскім», што Мельнікаў ладзіў тут жа год таму, ня ўсім ахвочым хапіла месцы ў пакоі ў часе адкрыцьця. Арганізатары выставы выказвалі спадзяваньне, што гэта толькі пачатак як вывучэньня тэмы беларусаў у Першым польскім корпусе, так і дасьледаваньня малавядомых старонак міжваеннай гісторыі Беларусі.