Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: «Сьпеўны сход» з праграмай «Народны альбом»


«Сьпеўны сход», студзень 2016

Падзеі 16 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

«Сьпеўны сход» з праграмай «Народны альбом»

«Сьпеўны сход» запрашае прасьпяваць разам песьні з легендарнага «Народнага альбома». Усё адбудзецца пад акампанэмэнт жывых інструмэнтаў і з аўтарамі альбома Лявонам Вольскім і Міхалам Анемпадыставым.

Менск, Галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны

Адкрыцьцё фотавыставы на тэму гвалту

Беларускі фатограф Максім Сарычаў дасьледуе гвалт як інструмэнт улады дзеля кантраляваньня сацыяльнага асяродзьдзя. Яго фотапраект «Сьляпая зона» яднае фатаграфію, графіку, аб’екты, гістарычны матэрыял.

Менск, прастора «Цэх» (Кастрычніцкая вуліца, 16).
Адкрыцьцё выставы а 19-й гадзіне.
Квіток каштуе 4 рублі. Школьнікам, студэнтам і пэнсіянэрам — 2 рублі.

Канцэрт Алеся Камоцкага

Бард Алесь Камоцкі ладзіць штогадовы традыцыйны канцэрт на заканчэньне зімы.

Менск, музэй Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1918 — прыняты Акт незалежнасьці Літвы

1919 — Саўнаргас БССР пастанавіў нацыяналізаваць прамысловыя прадпрыемствы.

1991 — выйшаў першы нумар эканамічнага штотыднёвіка «Белорусский рынок» (цяпер «Белорусы и рынок»).

1994 — Вярхоўны суд спыніў дзейнасьць «Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў».

1999 — у Беларусі пачаўся першы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці перапіс насельніцтва. Колькасьць насельніцтва тады склала 10 мільёнаў 45 тысяч.

2005 — пачаў ажыцьцяўляцца Кіёцкі пратакол, які абавязвае разьвітыя краіны скараціць выкіды парніковых газаў

2006 — акадэмік Аляксандар Вайтовіч зьвярнуўся да ЦВК з прапановай не рэгістраваць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, паколькі канстытуцыйны рэфэрэндум 2004-га быў незаконны.

У гэты дзень нарадзіліся

1758 — Юльян Урсын Нямцэвіч, пісьменьнік, палітычны дзяяч, гісторык, ад’ютант Тадэвуша Касьцюшкі.

1939 — Чэслаў Немэн, польскі музыка і сьпявак.

1925 — Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

У памяці

1665 — памёр Стэфан Чарнецкі, вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, згадваецца ў польскім дзяржаўным гімне.

1905 — памёр Павал Баброўскі, гісторык і этнограф.

1907 — памёр Джозуэ Кардучы, італьянскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1987 — памёр Залман Гарэлік, арганізатар геалягічнай службы Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG