Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прасіў перадаць, што ўсё добра». Сяргея Кулініча падазраюць у справе аб масавых беспарадках


СІЗА КДБ

Адвакатка наведала Сяргея Кулініча ў СІЗА КДБ. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка Сяргея Людміла Дабрагост.

Яна сказала, што Сяргея Кулініча падазраюць паводле артыкула «Арганізацыя масавых беспарадкаў», частка трэцяя.

«Прасіў перадаць, што ўсё добра», — сказала Людміла.

Мяркуецца, што наступныя сьледчыя дзеяньні будуць 3 красавіка.

У сераду сваякі перадалі Сяргею ў СІЗА першую перадачу.

Ніякіх лістоў ад яго пакуль не было.

У сьпісе затрыманых за масавыя беспарадкі, складзеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна», імя Сяргея Кулініча ня значыцца.

Сяргей Кулініч быў затрыманы вечарам 24 сакавіка, калі выйшаў з дому. Сяргей Кулініч — паплечнік Мікалая Статкевіча, намесьнік старшыні партыі «Народная грамада».

XS
SM
MD
LG