Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе «Белага легіёну» выстаўлена абвінавачаньне Андрэю Бяляўскаму і Ўладізмеру Румянцаву


Будынак КДБ у Менску, фота ©Shutterstock

Зьвесткі пра выстаўленьне абвінавачаньня, паводле Ніны Шыдлоўскай, пацьвердзіла маці затрыманага.

Бяляўскі стаў пятым зь фігурантаў справы «Белага легіёну», пра якіх зьявіліся зьвесткі, што сьледчыя КДБ выставілі ім абвінавачаньне ў навучаньні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Раней стала вядома пра выстаўленьне аналягічнага абвінавачаньня студэнту БНТУ Івану Кавальчуку, былому студэнту гістфаку БДУ Яўгену Палтаржыцкаму, Сяргею Стрыбульскаму з «Маладога Фронту» і мэнэджэру па продажах Аляксею Абрамаву.

Стала вядома, што абвінавачаньне у навучаньні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках таксама выстаўленае Ўладзімеру Румянцаву. Пра гэта Свабодзе паведаміла актывістка Ніна Шыдлоўская са спасылкай на адваката затрыманага. Паводле неафіцыйных зьвестак, Ўладзімер Румянцаў — кадравы афэцэр.

XS
SM
MD
LG