Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыніца: па справе аб падрыхтоўцы беспарадкаў выстаўлены абвінавачаньні ня менш як 4 затрыманым


Абвінавачаньні паводле 3-й часткі 293 артыкулу Крымінальнага кодэксу аб навучаньні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках выстаўленыя затрыманым студэнту БНТУ Івану Кавальчуку, былому студэнту гістфаку БДУ Яўгену Палтаржыцкаму, Сяргею Стрыбульскаму з «Маладога Фронту» і мэнэджэру па продажах Аляксею Абрамаву.

Гэтыя зьвесткі карэспандэнту Свабоды паведаміла старшыня рады «Бацькаўшчыны» Ніна Шыдлоўская са спасылкай на сваякоў затрыманых і ўласныя крыніцы.

У КДБ Беларусі атрымаць камэнтар наконт гэтых зьвестак не ўдалося, бо тэлефон для сувязяў з мэдыямі не адказвае.

31 сакавіка стала вядома, што напярэдадні быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе і неразгалошваньні Сяргей Барсток, якога КДБ утрымліваў з 22 сакавіка па справе «Белага легіёну».

Арыштанты ў справе «Белага легіёну»

Што такое «Белы легіён»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG