Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталічную міліцыю ўзначаліў былы кіраўнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага начальніка Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менску. Ім стаў былы кіраўнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Сяргей Дарошка.

Былога начальніка менскай міліцыі Аляксандра Барсукова перавялі на пасаду намесьніка міністра ўнутраных спраў, перадае БелТА.

Падчас прызначэньня Дарошкі Аляксандар Лукашэнка заявіў:

«Гэта сталіца, мы ня можам страціць свой твар. Мы заўсёды ганарымся тым, што ў нас Менск — прыгажун-горад, але самае галоўнае, што жанчына ў любы час дзіця ў калыску пасадзіла і пайшла гуляць па вуліцы — да яе ніхто ня мае права дакрануцца».

Кіраўнік дзяржавы даў наказ сталічнай міліцыі рашуча спыняць «спробы дэстабілізаваць абстаноўку»:

Вы заўсёды павінны адчуваць нават у сьпіну мой погляд

«У вас павінна быць жорсткая палітыка, да двух лічыць вы не павінны. Вы бачыце, што навокал адбываецца. Калі мы тут пачнём аслабляць патрабаваньні да бясьпекі нашых людзей, небясьпека залье нас імгненна, прытым з усіх бакоў.

Вы павінны разумець, што вы пад кантролем ня толькі ў свайго начальніка. Вы заўсёды павінны адчуваць нават у сьпіну мой погляд, таму што я зьвяртаю ўвагу на ўсе пытаньні: ад паставога міліцыянта, які забясьпечвае праезд картэжу, да дзяжурства вашых дзяцей у горадзе. Таму я і хачу, каб ніхто потым камень у ваш бок ня кінуў».

Новы памочнік Лукашэнкі біў журналіста і з матам разганяў акцыі пратэсту. Фота і відэа

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG