Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіцца «калгас» для асуджаных


Папраўчая калёнія ў Навасадах - ілюстрацыйнае фота.
Папраўчая калёнія ў Навасадах - ілюстрацыйнае фота.

У Беларусі будзе створана Рэспубліканскае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, дзе змогуць працаваць асуджаныя. Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС Сяргей Дарошка, перадае TUT.BY са спасылкай на «СБ. Беларусь сёньня».

Сельскагаспадарчае прадпрыемства пачне працу 1 студзеня 2018 года.

— Так людзі змогуць працаўладкоўвацца і весьці нармальны лад жыцьця. Па-першае, чалавек павінен атрымаць нейкую рабочую спэцыяльнасьць. Па-другое, павінен удзельнічаць у вытворчасьці якогасьці прадукту, які ствараюць у калёніі. Важна, каб чалавек змог скарыстацца гэтай прафэсіяй пасьля вызваленьня, — растлумачыў Дарошка.

У першую чаргу сюды прапануюць пайсьці тым, каму замянілі пакараньне больш мяккім відам ці ўмоўна-датэрміновым. Працаваць у такім «калгасе» прапануюць і тым, хто ўжо адбыў тэрмін пакараньня.

— Тыя, хто мае адпаведныя спэцыяльнасьці, будуць накіроўвацца туды. Калі ў кагосьці заканчваецца тэрмін або адбываецца замена на ўмоўна-датэрміновае або папраўчыя працы, то чалавек мае права, калі ён падтрымлівае сацыяльныя сувязі, ёсьць сям’я, дзеці, ехаць, куды яму неабходна. Але калі чалавеку няма куды ісьці, у яго няма ні дома, ні сямʼі, нікога, будзем прапаноўваць яму застацца жыць і працаваць тут. Дапаможам і з аднаўленьнем дакумэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG