Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі беларусаў маюць рэальныя «па пяцьсот» — ну хоць бы рублёў? Інфаграфіка


Рэальныя даходы ў Беларусі ў VI квартале 2016 году — даступныя рэсурсы (заробкі сям’і, прадукты ўласнага вырабу, ільготы і выплаты…) на чалавека на месяц паводле Белстату

Глядзіце выяву ў вялікім памеры

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у IV квартале 2016 году толькі 21,5% беларусаў мелі даступных рэсурсаў (заробкі сям’і, прадукты ўласнага вырабу, ільготы і выплаты…) больш за 500 беларускіх рублёў на месяц.

У сярэднім на чалавека прыходзілася 512,4 рублі даступных рэсурсаў — гэта каля 257 даляраў ЗША. 6% мелі рэальных даходаў меней за пражытковы мінімум.

Рэальныя даходы за 2016 год упалі на 7,4%, хоць афіцыйныя сярэднія заробкі не зьмяніліся ад студзеня-2016 да студзеня-2017, а цэны за год вырасьлі на 11,6%. Беларуская эканоміка падала цягам 2016 году, працягнула падзеньне і ў 2017-м. Свабода ўжо пытала эканаміста, ці так і трэба і што будзе далей.

Тым часам 5,8% рабочай сілы Беларусі — больш за 260 тысяч чалавек — ня маюць працы. Адкуль тады ўзяліся 470 «дармаедаў», чытайце тут.

XS
SM
MD
LG