Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ і АНТ пра «Маршы абураных беларусаў». Адной карцінкай


Глядзець выяву ў высокім разрозьненьні

Навіны пра «маршы недармаедаў» у Менску 17 лютага і ў абласных цэнтрах 19 лютага зьявіліся практычна ва ўсіх беларускіх СМІ, а таксама ў шматлікіх замежных, у тым ліку ў стужках найбуйнейшых інфармагенцтваў.

Але пра абурэньне беларусаў з нагоды «падатку на дармаедаў» па-свойму выказаліся беларускія дзяржаўныя тэлеканалы.
Па АНТ распавядалі пра тое, што пратэсты выкліканыя неразуменьнем сэнсу збору.

«Пагадзіцеся, было б дзіўна, калі б чалавек, які жыве ў адным доме з вамі, раптам адмовіўся плаціць за прыбіраньне пад'езду або вываз сьмецьця. Гэтаксама і ў краіне: ходзіш чыстымі вуліцамі, выклікаеш лекара або адводзіш дзяцей у школу — удзельнічай у фінансаваньні», — тлумачылі на АНТ у сюжэце пра дэкрэт №3.

Таксама тэлеканал зьвярнуў увагу на сымболіку з узьнятым кулаком — у міжнародным сымбалі салідарнасьці і ўзаемадапамогі, які паходзіць аж са старажытнай Асырыі, там пабачылі сымболіку арганізацыі «Отпор», нібыта датычнай да падзеяў у Югаславіі, Украіне, Грузіі і арабскіх краінах.

На БТ ж, у перадачы «Галоўны эфір», дэманстравалі купюру ў 100 даляраў, прыгадваючы словы выяўленага на ёй Бэнджаміна Франкліна пра тое, што непазьбежныя толькі сьмерць і падаткі.

«Дзяржава шмат не патрабуе — проста выйсьці зь ценю, — казалі па БТ. — Усяго 20 базавых за год. І не зь беспрацоўных, як гэта цяпер спрабуюць прадставіць так званыя незалежныя СМІ. А зь вельмі працаздольных, актыўных, пасьпяховых людзей».

У перадачы таксама прыгадвалі паездкі прадстаўнікоў адміністрацыі Лукашэнкі па рэгіёнах: маўляў, людзі прыходзілі па тлумачэньні, бо разумеюць свой грамадзянскі абавязак плаціць падаткі.

Краіна дармаедаў: 20 гісторыяў пра «дармаедаў» у Беларусі

За 100 сэкундаў: маршы «недармаедаў» ва ўсіх абласных гарадах Беларусі:

За 100 сэкундаў: маршы «недармаедаў» ва ўсіх абласных гарадах Беларусі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

За 100 сэкундаў. Марш абураных беларусаў у Менску

За 100 сэкундаў. Марш абураных беларусаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG