Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прызнаў «пэўны дэфіцыт» энэрганосьбітаў на фоне ўкраінскіх атак

Наступствы ўдару ўкраінскага бесьпілётніка па Славянскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Краснадарскім краі Расеі. 28 чэрвеня 2026 году
Наступствы ўдару ўкраінскага бесьпілётніка па Славянскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Краснадарскім краі Расеі. 28 чэрвеня 2026 году

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прызнаў тое, што ўжо заўважылі замежныя экспэрты, многія рэгіянальныя чыноўнікі і звычайныя грамадзяне: Расея сутыкаецца з дэфіцытам паліва, што стварае сур’ёзныя праблемы для грамадзян і прамысловасьці.

«Вы добра ведаеце, што праблемы для кіроўцаў і для бізнэсу захоўваюцца», — сказаў Уладзімір Пуцін 28 чэрвеня.

«На жаль, на запраўках усё яшчэ ёсьць чэргі. Мы павінны мінімізаваць уплыў тэрарыстычных атак на нашы цывільныя цэлі і інфраструктуру», — заявіў ён, відавочна, маючы на ўвазе ўдары ўкраінскіх бесьпілётнікаў у глыбіні расейскай тэрыторыі па найважнейшых абʼектах энэргетычнай інфраструктуры.

Удары ўкраінскіх бесьпілётнікаў былі накіраваныя на нафтавыя тэрміналы, нафтаперапрацоўчыя заводы і трубаправоды, піша Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Прынамсі 17 рэгіёнаў увялі абавязковыя абмежаваньні на продаж бэнзіну і дызэльнага паліва, а дзясяткі іншых паведамляюць пра дэфіцыт ці абмежаваньні з боку прыватных паліўных кампаніяў.

Пуцін рабіў гэтыя заявы на сустрэчы высокапастаўленых чыноўнікаў кіроўнай партыі «Адзіная Расея» — інструмэнту ўлады Пуціна па ўсёй краіне — і падобным чынам камэнтаваў сытуацыю ў інтэрвію, апублікаваным неўзабаве пасьля сустрэчы Крамлём. Спрабуючы паменшыць сур’ёзнасьць крызісу, у інтэрвію, якое паказалі ў дзяржаўнай тэлевізіі пазьней, Пуцін сказаў:

«Што тычыцца ўдараў па крытычна важнай інфраструктуры ў цэлым і энэргетычнай у прыватнасьці, вядома, гэтыя напады на атакі на нашыя інфраструктурныя абʼекты ствараюць праблемы, гэта відавочна... Зараз мы назіраем пэўны дэфіцыт, але ён не крытычны».

На відэа, разьмешчаных у інтэрнэце, бачныя разьюшаныя кіроўцы, якія стаяць у чарзе на запраўках, часта ўступаючы ў гарачыя спрэчкі зь іншымі кіроўцамі.

Пуцін заклікаў зрабіць захады для запэўненьня паставак у сельскагаспадарчы сэктар, а ўлады разглядалі магчымасьць забароны экспарту дызэльнага паліва ў звычайна багатай на паліва краіне.

«Разглядаецца неабходнасьць уводу поўнай забароны на экспарт і дызэльнага паліва», — сказаў ён на сустрэчы.

Пуцін сказаў, што краіна зараз выкарыстоўвае рэзэрвы бэнзіну, і паабяцаў, што ўзровень яго вытворчасьці ў ліпені будзе вышэйшым за чэрвеньскі.

Пуцін запэўніў, што спэцыяльная група працуе над праблемай паставак паліва дзень і ноч.

«Трэба прыкласьці ўсе намаганьні, каб для прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу безумоўна выконваліся сэзонныя графікі паставак паліва. Ад гэтага залежыць ураджай», — сказаў ён.

Удары па энэргаструктуры аслабляюць здольнасьць Расеі весьці вайну

За некалькі гадзін да выступу Пуціна ўдар украінскага бесьпілётніка забіў аднаго чалавека і выклікаў пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Краснадарскім краі, напісаў у Telegram губэрнатар рэгіёну Веніямін Кандрацьеў. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў удар часткаю «апэрацыяў, якія аслабляюць здольнасьць Расеі весьці гэтую вайну».

«Пацярпеў Славянскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі — прыкладна за 300 кілямэтраў ад лініі фронту. Мы таксама дасягнулі нафтаперапрацоўчага заводу ў Яраслаўскай вобласьці, прыкладна за 700 кілямэтраў ад нашай мяжы», — напісаў Зяленскі ў X.

25 чэрвеня Зяленскі заявіў, што ўхваліў 40-дзённую ваенную апэрацыю службы бясьпекі краіны, каб «паўплываць на дзяржаву-агрэсара, каб дамагчыся спыненьня вайны», бо падтрыманыя ЗША пасярэдніцкія захады, здаецца, даюць збой.

Новыя фота сьведчаць пра эфэктыўнасьць украінскіх удараў дронамі сярэдняй далёкасьці

Абгарэлы грузавік — адзін зь некалькіх зьнішчаных транспартных сродкаў, сфатаграфаваных 19 чэрвеня каля шашы, што вядзе з Расеі на кантраляваную ёю тэрыторыю Ўкраіны.
1/8 Абгарэлы грузавік — адзін зь некалькіх зьнішчаных транспартных сродкаў, сфатаграфаваных 19 чэрвеня каля шашы, што вядзе з Расеі на кантраляваную ёю тэрыторыю Ўкраіны.
Нядаўнія фатаздымкі з ключавога расейскага маршруту ў акупаваны Крым сьведчаць пра выніковасьць захадаў Украіны для спыненьня расейскіх апэрацыяў.
Перакулены прычэп, у які ўрэзаўся дрон. Прычэп знаходзіцца на шашы Р150. Шаша ўважаецца за «галоўную лягістычную артэрыю» Расеі для вайскоўцаў, якія ўварваліся на поўдзень Украіны, яна ёсьць часткаю «сухаземнага калідору» Расеі ў Крым.
2/8 Перакулены прычэп, у які ўрэзаўся дрон. Прычэп знаходзіцца на шашы Р150. Шаша ўважаецца за «галоўную лягістычную артэрыю» Расеі для вайскоўцаў, якія ўварваліся на поўдзень Украіны, яна ёсьць часткаю «сухаземнага калідору» Расеі ў Крым.
Нядаўнія фатаздымкі з ключавога расейскага маршруту ў акупаваны Крым сьведчаць пра выніковасьць захадаў Украіны для спыненьня расейскіх апэрацыяў.
Згарэлы аўтамабіль зь сьледам ад выбуху (уверсе зьлева) каля шашы ў Данецкай вобласьці. У пачатку чэрвеня мясцовыя ўлады ўвялі абмежаваньні пасажырскага руху па шашы Р150, у тым ліку забарону перавозіць дзяцей.

3/8 Згарэлы аўтамабіль зь сьледам ад выбуху (уверсе зьлева) каля шашы ў Данецкай вобласьці. У пачатку чэрвеня мясцовыя ўлады ўвялі абмежаваньні пасажырскага руху па шашы Р150, у тым ліку забарону перавозіць дзяцей.

Нядаўнія фатаздымкі з ключавога расейскага маршруту ў акупаваны Крым сьведчаць пра выніковасьць захадаў Украіны для спыненьня расейскіх апэрацыяў.
Зьнішчаная грузавая машына на шашы праз Данецк, які знаходзіцца пад кантролем Расеі, 19 чэрвеня 2026 году. Апошнімі тыднямі Ўкраіна сканцэнтравалася на кампаніі ўдараў дронамі сярэдняй далёкасьці, накіраванай на аб’екты расейскай лягістыкі за 200 кілямэтраў ад лініі фронту і бліжэй.

4/8 Зьнішчаная грузавая машына на шашы праз Данецк, які знаходзіцца пад кантролем Расеі, 19 чэрвеня 2026 году. Апошнімі тыднямі Ўкраіна сканцэнтравалася на кампаніі ўдараў дронамі сярэдняй далёкасьці, накіраванай на аб’екты расейскай лягістыкі за 200 кілямэтраў ад лініі фронту і бліжэй.

Нядаўнія фатаздымкі з ключавога расейскага маршруту ў акупаваны Крым сьведчаць пра выніковасьць захадаў Украіны для спыненьня расейскіх апэрацыяў.
Дарожны знак па-расейску на трасе Р150. 19 чэрвеня 2026 году. Машыны забесьпячэньня далей ад лініі фронту звычайна перавозяць большы груз, чым каля фронту, і перасоўваюцца без ваеннай падтрымкі, што робіць іх адносна лёгкай мішэньню для апэратараў дронаў, здольных залятаць углыб тэрыторыяў, якія кантралюе Расея.
5/8 Дарожны знак па-расейску на трасе Р150. 19 чэрвеня 2026 году. Машыны забесьпячэньня далей ад лініі фронту звычайна перавозяць большы груз, чым каля фронту, і перасоўваюцца без ваеннай падтрымкі, што робіць іх адносна лёгкай мішэньню для апэратараў дронаў, здольных залятаць углыб тэрыторыяў, якія кантралюе Расея.
Нядаўнія фатаздымкі з ключавога расейскага маршруту ў акупаваны Крым сьведчаць пра выніковасьць захадаў Украіны для спыненьня расейскіх апэрацыяў.
Зьнішчаны прычэп уздоўж трасы R150. Частка грузаў, якія вязуць трасай R150, прызначана для Крымскага паўвострава, які мае праблемы з пастаўкамі і дзе цывільнаму насельніцтву цяпер забаронена купляць паліва. Дэфіцыт, падобна, вырасьце ў выніку ўдару па нафтасховішчах у ноч з 20 на 21 чэрвеня 2026 году.
6/8 Зьнішчаны прычэп уздоўж трасы R150. Частка грузаў, якія вязуць трасай R150, прызначана для Крымскага паўвострава, які мае праблемы з пастаўкамі і дзе цывільнаму насельніцтву цяпер забаронена купляць паліва. Дэфіцыт, падобна, вырасьце ў выніку ўдару па нафтасховішчах у ноч з 20 на 21 чэрвеня 2026 году.
Нядаўнія фатаздымкі з ключавога расейскага маршруту ў акупаваны Крым сьведчаць пра выніковасьць захадаў Украіны для спыненьня расейскіх апэрацыяў.
На спадарожнікавым здымку бачны пажар на нафтабазе ў Крыме 21 чэрвеня. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў пра атаку на нафтавы абʼект, разьмешчаны прыкладна за кілямэтар ад заходняга канца Керчанскага мосту, у рамках сэрыі ўдараў, накіраваных на «абʼекты па абодва бакі Крымскага мосту».

7/8 На спадарожнікавым здымку бачны пажар на нафтабазе ў Крыме 21 чэрвеня. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў пра атаку на нафтавы абʼект, разьмешчаны прыкладна за кілямэтар ад заходняга канца Керчанскага мосту, у рамках сэрыі ўдараў, накіраваных на «абʼекты па абодва бакі Крымскага мосту».
Нядаўнія фатаздымкі з ключавога расейскага маршруту ў акупаваны Крым сьведчаць пра выніковасьць захадаў Украіны для спыненьня расейскіх апэрацыяў.
Людзі адпачываюць перад Керчанскім мостам, 12 чэрвеня 2026. Паведамляецца, што пасьля ўдараў 20–21 чэрвеня рух па мосьце, які злучае Расею і Крым, быў спынены.
8/8 Людзі адпачываюць перад Керчанскім мостам, 12 чэрвеня 2026. Паведамляецца, што пасьля ўдараў 20–21 чэрвеня рух па мосьце, які злучае Расею і Крым, быў спынены.
Нядаўнія фатаздымкі з ключавога расейскага маршруту ў акупаваны Крым сьведчаць пра выніковасьць захадаў Украіны для спыненьня расейскіх апэрацыяў.
Previous slide
Next slide

У інтэрвію Пуцін сказаў, што чакае прыезду каманды амэрыканскіх перамоўнікаў у Маскву, як толькі Вашынгтон дасягне пагадненьня з Іранам аб вайне на Блізкім Усходзе.

«Мы гатовыя працягваць перамовы і абмеркаваць усе дэталі», — сказаў Пуцін, які дагэтуль ня змог адмовіцца ад сваіх жорсткіх патрабаваньняў, нягледзячы на цяжкасьці, з якімі сутыкнуліся расейскія войскі з пачатку іх поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году.

Чаму гэта важна?

Украіна ўзмацніла атакі на расейскую энэргетычную інфраструктуру. Яна б’е па ёй дронамі далёкага радыюсу дзеяньня, пазбаўляючы расейцаў бэнзіну, што ўжо моцна адбілася на забесьпячэньні палівам расейскіх акупацыйных войскаў ва Ўкраіне, а ў анэксаваным Крыме наагул прывяло да спыненьня продажу паліва людзям.

Расея працягвае абстрэльваць ракетамі энэргетычныя і абаронныя цэлі ва ўкраінскіх гарадах і вакол іх. Акрамя таго, расейцы актыўна атакуюць цывільную інфраструктуру і б’юць па жылых дамах, а нядаўна нанесьлі буйны ўдар па праваслаўнай Кіева-Пячорскай лаўры.

Украінскія ўдары вывелі з ладу значную частку расейскіх нафтаперапрацоўчых магутнасьцяў, што прывяло да дэфіцыту нафтапрадуктаў, росту цэнаў на паліва і доўгіх чэргаў на запраўках у многіх рэгіёнах Расеі.

Каб даць рады дэфіцыту паліва, Расея пачала перамовы з Казахстанам аб пастаўках бэнзіну АІ-92 у абʼёме 50 тысяч тон, высьветліла агенцтва Reuters. Як паведамляе Расейская служба Радыё Свабода, Расея таксама плянуе імпартаваць бэнзін зь Індыі.

Экспэрт нафтагазавага рынку Міхаіл Круціхін заявіў Расейскай службе Радыё Свабода, што бэнзін у Расею паступае з двух беларускіх заводаў:

«Але там невялікія абʼёмы, бо два беларускія заводы разам маюць магутнасьць экспарту нафтапрадуктаў прыкладна 13 мільёнаў тон у год — гэта прыкладна адзін расейскі нафтаперапрацоўчы завод».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG