Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін меў асабістае дачыненьне да кібэрапэрацыяў у ЗША — NBC


Уладзімер Пуцін, архіўнае фота
Уладзімер Пуцін, архіўнае фота

Уладзімір Пуцін быў асабіста ўцягнуты ў кіраваньне кібэрапэрацыямі ў Злучаных Штатах, паведамілі тэлеканалу NBC высокапастаўленыя афіцыйныя асобы з амэрыканскіх выведных структур.

Два прадстаўнікі выведкі, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі, сьцьвярджаюць: амэрыканскія спэцслужбы маюць сьведчаньні таго, што прэзыдэнт Расеі прымаў рашэньне, як выкарыстоўваць і распаўсюджваць матэрыялы, выкрадзеныя хакерамі з кампутарных сетак Дэмакратычнай партыі і важных функцыянэраў партыі. Гэтыя зьвесткі былі атрыманыя з дыпляматычных крыніц і ад амэрыканскіх агентаў.

Мэты Пуціна, паводле суразмоўцаў NBC, былі разнастайнымі. Першапачаткова гэта была пэрсанальная помста Гілары Клінтан, якая ў свой час рэзка выказалася з нагоды абраньня Пуціна прэзыдэнтам у 2012 годзе; затым ён зацікавіўся ідэяй выкрыцьця таго, што называе карупцыяй у амэрыканскай палітыцы. Раней сама Клінтан вінаваціла Пуціна ў атаках.

Амэрыканская выведка распрацоўвае пляны захадаў у адказ на ўмяшаньне Расеі ў амэрыканскі выбарчы працэс. Сярод іншага, яна выяўляе авуараў расейскага прэзыдэнта. Ягоная маёмасьць, як паведамляюць амэрыканскія СМІ, ацэньваецца ў 85 мільярдаў даляраў. Паводле зьвестак прэсы, прэзыдэнт ЗША Барак Абама можа прыняць рашэньне аб ажыцьцяўленьні захадаў у адказ да таго, як пакіне Белы дом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG