У васьмі дзясятках гарадоў Расеі 7 кастрычніка прайшлі акцыі пратэсту прыхільнікаў апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Паводле ОВД-Инфо, затрыманыя былі ня меней за 290 чалавек.
Акцыі фармальна былі прымеркаваныя да дня народзінаў Уладзіміра Пуціна. Але пратэстоўцы выступалі супраць карупцыі, за свабоду слова і сходаў, а таксама за права Навальнага выставіцца кандыдатам у прэзыдэнты і за вызваленьне Навальнага, які адбывае чарговы адміністрацыйны арышт за арганізацыю акцыяў пратэсту.
Асабліва жорсткія затрыманьні праходзілі ў Санкт-Пецярбурзе.
Некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў у Маскве зьбіраліся застацца на да раніцы на Манежнай плошчы, але каля гадзіны ночы паліцыя жорстка разагнала пратэст. У Маскве вядома толькі пра двух затрыманых, абодва вызваленыя.