Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пакажуць мультфільм Міязакі «Рыбка Поньё» па-беларуску


У менскім кінатэатры «Масква» 21–24 чэрвеня пройдуць паказы мультфільму «Рыбка Поньё», перакладзенага на беларускую мову ў межах праекту «Беларускія ўікэнды». 26 і 27 чэрвеня паказы таксама заплянаваныя ў кінатэатры «Піянэр». Квіткі ўжо зьявіліся ў продажы.

«Рыбка Поньё» 2008 году — адзін з самых вядомых мультфільмаў Хаяо Міязакі, японскага мультыплікатара, уладальніка ганаровага «Оскара» за «глыбокі ўплыў на сусьветную анімацыю». Іншыя вядомыя работы Міязакі — «Зьнесеныя прывідамі», які атрымаў «Оскара» як найлепшая поўнамэтражная анімацыя ў 2003 годзе, папулярныя «Мой сусед Тотара», «Прынцэса Мананоке» і іншыя. «Поньё» мае дзьве прэміі Японскай кінаакадэміі — як найлепшы мультфільм году і прыз за найлепшую музыку.

Мультфільм называюць пераасэнсаваньнем эўрапейскай «Русалачкі». Рыбка Поньё — дачка чараўніка і марской багіні — аказваецца выкінутай на бераг, дзе яе падбірае пяцігадовы хлопчык. Яна атрымлівае здольнасьць станавіцца чалавекам, але ператворыцца ў марскую пену, калі хлопчык адмовіцца ад яе.

«Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы мабільнага апэратара «Вэлком» ужо далі беларусам паглядзець на беларускай мове «Падынгтана», «Форэста Гампа», «Кнігу Ілая», «Таямніцу Келза», «Маленькага прынца» ды іншыя стужкі. У межах праекту ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі кінапрэм’ера замежнага фільма — «Шторм: Палаючы ліст» — адбылася ў беларускай агучцы. Для «Таемнага жыцьця Ўолтэра Міці» суполка пераклала на беларускую гіт Дэвіда Боўі «Space Oddity».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG